Знайсці
12.08.2022 / 14:255РусŁacБел

Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку

Калі размова ідзе пра мужчынскую прывабнасць, памер насамрэч мае значэнне. Праўда, гэта працуе зусім не так, як вы думаеце.

Фота: pixabay.com

Навукоўцы з Хаэнскага ўніверсітэта ў Іспаніі папрасілі 300 жанчын распавесці пра свае ўражанні ад некалькіх фота мужчыны і жанчыны (нанятых акцёраў). На некаторых здымках яны знаходзіліся ў адзіноце, а на іншых — разам з маленькім сабакам ці сабакам сярэдняга памеру, піша The Telegraph.

Пры гэтым усе сабакі на фота былі дарослымі, а не шчанюкамі. Здымкі з вялікімі сабакамі ў даследаванне не ўключалі, бо ранейшыя працы паказалі, што такія сабакі пужаюць людзей.

Удзельніц эксперымента папрасілі ўявіць, што яны ідуць па вуліцы ў адзіноце і раптам сустракаюць чалавека з фота. Як бы яны адрэагавалі на яго?

Фоты, дзе акцёраў суправаджалі сабакі, выклікалі больш станоўчую рэакцыю, чым фоты без сабак. Прагляд такіх здымкаў дапамагаў жанчынам адчуць сябе ў лепшым настроі і большай бяспецы, больш спакойнымі і кантралюючымі сітуацыю. Чым менш быў сабака на фота, тым лепшай была рэакцыя жанчыны.

Акцёру на фота, якое выкарысталі ў даследаванні, 39 гадоў, яго рост — 162 см, а вага — 63 кг. Але вучоныя лічаць, што сабака зможа зрабіць больш прывабным любога мужчыну па-за залежнасцю ад таго, колькі ён важыць і як выглядае.

І яшчэ: эфект ад сабакі быў большым, калі навакольнае асяроддзе было больш непрыемным, то-бок мужчына ці жанчына з сабакам на гарадскіх вуліцах успрымаецца лепей, чым недзе на прыродзе.

Сабака штоночы прыходзіў да немаўляці для таго каб упэўніцца, што з ім усё добра. Гэтае ВІДЭА стала вірусным

Даследаванне: сабакі насамрэч могуць разумець чалавечую дабрыню

Кланаванне любімых коцікаў і сабачак пасля іх смерці робіцца масавай з'явай у ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вопрос/адказаць/
12.08.2022
Что ещё мы не знали о женских выхитростях ?
0
Белачупакабра/адказаць/
12.08.2022
Дык вось навошта шпіц!
3
feafania/адказаць/
12.08.2022
З дасьледваньня вынікае, жанчыны ня лічаць небясьпечнымі мужчын з маленькімі сабачкамі, а ніяк не тое, што яны больш прывабныя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера