Знайсці
14.08.2022 / 21:54 21

«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе

Лізавеце хутка споўніцца 20 гадоў. Яна вучыцца на хіміка, падзарабляе адміністратаркай у клубе і барбершопе, працуе мадэллю і танцоркай, і кожны месяц выдаткоўвае больш за 1,5 тысячы рублёў, каб даглядаць сябе. Яна распавяла Onliner, нашто гэта і куды ідуць грошы.

«За гадзіну здымак у рэкламе ніжняй бялізны можна атрымаць да $150»

Спорт заўсёды быў у маім жыцці, я з 3 гадоў займалася фігурным катаннем і марыла стаць фігурысткай. Але да 14 гадоў траўмы прывялі да таго, што з марай прыйшлося развітацца. Тады я стала шмат хадзіць на кастынгі ў мадэльныя агенцтвы, дзе нават мой невялікі рост у 166 сантыметраў не стаў праблемай — я заўсёды знаходзіла агульную мову з дырэктарамі і іншымі дзяўчатамі, таму мяне ўсё адно бралі на здымкі.

У 16 гадоў я зразумела, што няма ніякага сэнсу навучацца мадэлінгу: гэта пустое марнаванне часу і грошай, я і так умею стаяць перад камерай. Ды і кожны чалавек проста гэтаму навучыцца з дапамогай відэаролікаў, для гэтага дакладна не трэба марнаваць на навучанне два-тры гады.

Я занялася больш карыснымі рэчамі. Цяпер вучуся на дзённым аддзяленні хімічнага факультэта ў ВНУ і паралельна атрымліваю іншыя веды.

Многія мае хобі перарастаюць у працу. З-за захаплення псіхалогіяй я стала хадзіць на курсы, атрымала сертыфікат і пачала займацца прыватнай практыкай, пазней хачу атрымаць яшчэ і дыплом псіхолага за мяжой.

Паралельна займаюся танцамі-чырлідынгам на спартыўных мерапрыемствах, а таксама фатаграфуюся на ўмовах TFP як мадэль. Перыядычна падзарабляю адміністратарам у клубе і барбершопе. Графік у мяне плавае, таму стараюся зарабіць усюды патрохі. Я ж дарослая і не магу прасіць бацькоў плаціць за мае «хацелкі».

Працуючы мадэллю, я стала больш актыўна весці свой Instagram. На той момант у мяне было каля ста падпісчыкаў. Я адгукалася, калі фатографы прапаноўвалі пабыць мадэллю бясплатна. Паступова колькасць падпісчыкаў расла, і мне ўжо сталі прапаноўваць платныя здымкі ў рэкламе: касметыка, адзенне, нейкія БАДы. Замежныя кампаніі часта прапаноўвалі нядрэнныя грошы: гадзіну прагуляцца па вуліцы — $50. Калі гэта рэклама ніжняй бялізны, то гадзіна каштавала ўжо да $150. У мадэляў з вялікай колькасцю падпісчыкаў цэннік вышэйшы — ад $300 за гадзіну.

«Не хаваю, што зрабіла вусны: смешна казаць, што гэта ўсё сваё»

Мадэлі важна адрознівацца ад іншых. Таму перад паступленнем у ВНУ я з рудой пафарбавалася ў бландынку, зрабіла вялікія вусны і ўзяла сабе псеўданім. Страціць такім чынам індывідуальнасць не баюся: нават калі паставіш у шэраг пяць бландзінак з пухлымі вуснамі, сярод іх не будзе аднолькавых, ва ўсіх свае асаблівасці і «разыначкі».

Мой тыпаж — «бэбіфэйс», таму пухлыя вусны мне пасуюць. Але надзімаць іх ці выходзіць памадай за контур — гэта проста жудасна. Я паглядзела на сябе збоку і зразумела, што гэта выглядае смешна. Таму, калі я зарабіла грошы, адразу зрабіла вусны і, нягледзячы на сваю боязь уколаў, ні разу пра гэта не пашкадавала. Так, гэта нятанна — каля $300, да таго ж яны паступова здзімаюцца і трэба падколваць гель, але эфект таго варты.

Мае сяброўкі падтрымлівалі мяне, таму што я ім усе вушы прагудзела, як мару пра гэта. Мама таксама паставілася з разуменнем: яна і сама часта робіць уколы прыгажосці. Тата лаканічна пракаментаваў: «Я гэта не ўхваляю» — і перыядычна называе мяне сваім «качанём».

Затое я стала больш сябе любіць, здымак таксама стала больш. І так, я не хаваю, што зрабіла сабе вусны: гэта ж так відавочна! Смешна казаць, што гэта ўсё сваё. Увогуле, неяк так выйшла, што ў дзяцінстве я жудасна баялася ляльку Барбі, а цяпер стала на яе падобная.

«Мяне натхняюць мама і амерыканскія бабулі»

Вядома, у 19 гадоў быць прыгожай прасцей, чым у 70. Для звычайнай дзяўчыны ў такім узросце можна быць красуняй, нічога не робячы. Але калі ты на прафесійным узроўні займаешся знешнасцю, будзь гатовы да выдаткаў. Хай і каштуюць розныя працэдуры ў Беларусі танней, чым у Еўропе, але і заробкі ў нас не еўрапейскія.

Мая мама вельмі сябе даглядае, таму я вучылася на яе прыкладзе. Я ўпершыню зрабіла нарошчаныя пазногці ў сёмым класе — вельмі спадабалася. Цяпер раблю манікюр і педыкюр раз на тры тыдні, гэта заўсёды альбо фрэнч, альбо нешта нюдавае, таму што падыдзе для любых здымак. З іншых пастаянных працэдур — шугарынг дзвюх зон (50 рублёў) раз на чатыры тыдні.

Як і ў любой бландзінкі, вельмі шмат грошай сыходзіць на валасы: шампуні, маскі, фарбаванне (250 рублёў), халоднае аднаўленне валасоў (80 рублёў), ботакс для валасоў (120 рублёў). І я заўсёды п'ю цынк, ён вельмі дапамагае валасам расці.

Раз на два тыдні стараюся хадзіць на LPG-масаж (з дапамогай спецыяльнага скафандра з ціскам вакуумам і вібрацыяй. — Заўв. Onlíner), каб падцягнуць цягліцы. Гэта вельмі дапамагае зняць боль у спіне, напружанне пасля хаджэння на абцасах або боль у цягліцах пасля спартзалы. Схуднець такі масаж не дапаможа (асабліва калі есці булкі і чакаць цуду, лежачы на канапе), але пасля двух-трох сеансаў эфект падцягнутай скуры прыкметны.

У салярый я не хаджу, адразу абгараю на сонцы. Але калі нейкія здымкі ў купальніку, магу схадзіць на «імгненны загар» з дапамогай аэразолю.

Цяпер кожную раніцу я перш за ўсё выпіваю шклянку вады, потым мыюся пенкай і наношу маску для твару або патчы пад вочы, пакуль снедаю і збіраюся. Пасля гэтага — сухі алей для твару.

Пры куплі крэмаў я заўсёды гляджу на склад, і ў гэтым вельмі дапамагае маё веданне хімічных злучэнняў. Добрая касметыка каштуе нятанна, да таго ж кошты пастаянна растуць. Зрэшты, часам і крэм за 300 рублёў з прафесійнай лінейкі можа не падысці, гэта латарэя. Але можна звесці да мінімуму шанцы, купляючы касметыку для алергікаў.

Нарошчаныя вейкі і афарбоўка броваў зводзяць мой макіяж да мінімуму: гэта тон для твару, бляск для вуснаў і падкрэсліванне скулаў. Як бы я позна ні вярнулася з працы, я заўсёды змываю макіяж, раблю ачышчальную маску і наношу ўвільгатняючы крэм, ну і яшчэ крэм для рук, ног і цела. Мне вельмі важна, каб усё смачна пахла, я люблю парфумы.

Перыядычна я раблю розныя працэдуры для догляду: двойчы на год хаджу да касметолага на ўколы гіалуроновой кіслаты (500 рублёў), каб увільгатніць і трымаць скуру ў тонусе, рабіла мезатэрапію (эфект аказаўся такім жа, затое каштавала гэта ўтрая даражэй). Рабіць сабе блефарапластыку або павелічэнне грудзей цяпер дакладна не планую, а вось нос бліжэй да 30 гадоў хачу падправіць.

Сядзець склаўшы рукі і «старэць прыгожа» я не буду, таму да 40 гадоў дакладна пачну рабіць іншыя працэдуры. Мяне натхняюць мама і амерыканскія бабулі, якія ў 60 гадоў могуць выглядаць на 30.

«Многія мужчыны хэйцяць з-за банальнай сквапнасці»

Кампліментаў я атрымліваю больш, чым хэйту, людзі розныя, і да гэтага заўсёды трэба быць гатовым. Часцей пішуць гадасці незнаёмыя мужчыны: маўляў, у мяне заўсёды тона макіяжу на твары, хоць павінна быць ясна, што макіяж перад здымкай робяць візажысты, кожны дзень я так не фарбуюся. Ці пішуць нешта тыпу «цалкам пераробленая лялька», «вас усіх паставіць у шэраг — не адрозніш». Я на іх не крыўджуся, толькі дзякую за тое, што падымаюць мне ахоп сваімі каментарыямі.

Да таго ж я лічу, што многія мужчыны рэагуюць так з-за банальнай сквапнасці: яны не хочуць даваць сваёй жонцы ці дзяўчыне грошы на догляд сябе, адказваючы нешта накшталт «навошта табе ўсё гэта трэба, гэта ж не прыгожа», а самі пры гэтым не шкадуюць грошай на вылізванне сябе ў барбершопе. Паверце, я ведаю, якія сумы яны там пакідаюць!

Так, часам я бачу ў мадэляў канкрэтны «перабор», але ніколі не скажу пра гэта, калі мяне не спытаюць. Перабор для мяне — гэта выдаленне рэбраў, каб талія здавалася меншай, або занадта вялікія грудзі, ці калі адна губа ўдвая большая за другую. І яшчэ я ніколі не стану ўстаўляць сабе ніткі ў твар: ведаю шмат людзей, якія не могуць з-за іх нармальна ўсміхацца. А я вельмі люблю смяяцца.

Прыкладныя выдаткі за месяц

* Фарбаванне валасоў — 250 рублёў.

* Маскі і шампуні для валасоў — 150.

* Халоднае аднаўленне валасоў — 80.

* Манікюр — 55.

* Педыкюр — 55.

* Імгненны загар — 40.

* Касметыка — 250.

* Адбельванне зубоў — 150.

* Бровы — 40.

* Вейкі — 50.

* Масаж — 80.

* Вусны — 55.

* Уколы прыгажосці — 200.

* Дэпіляцыя дзвюх зон — 50.

* Фітнес — 100.

Разам: 1605 рублёў.

«Ён асабіста мне рыбку лавіў з сажалкі, смажыў». Балерына Валачкова расказала, як гасцявала ў Лукашэнкі, а пасля адмовіла яму

«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім

Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
кричащий курьян / адказаць
16.08.2022
Здоровая девушка в 20 лет выглядит совершенно иначе. И в тоннах смазки/замазки не нуждается. И все видоизмененные современным миром и модой мужчины реагируют именно на настоящесть, а не на силикон и грим.
1
Дзівак / адказаць
16.08.2022
Псіхолаг... Я б к такому не хацеў патрапіць
0
Дзівак / адказаць
16.08.2022
Такому псіхолагу трэба самому паказацца да сапраўднага псіхолагу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31