Знайсці
11.08.2022 / 15:38РусŁacБел

Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць

Калі аднагадовае дзіця кормяць кашай і паказваюць мульцік у тэлефоне, то да школы ў яго будзе блізарукасць. Такое меркаванне на прэс-канферэнцыі выказала галоўны пазаштатны афтальмолаг Міністэрства аховы здароўя, загадчыца кафедры афтальмалогіі БелМАПА Таццяна Імшанецкая, піша БелТА.

«Хочацца перасцерагчы ўсіх бацькоў: не давайце гаджэты дзецям дашкольнага ўзросту. Таму што анатомія вока не вытрывае такога гвалту над сабой. Калі аднагадовае дзіця кормяць кашай і перад ім мульцік у тэлефоне, то да школы гэта будзе ўжо блізарукасць», — сказала Таццяна Імшанецкая.

Загадчык аддзялення лазернай мікрахірургіі вока 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Ігар Забароўскі ў сваю чаргу адзначыў, што вока чалавека першапачаткова ўладкаванае такім чынам, каб бачыць удалячынь. «З дзіцячага ўзросту глядзельная нагрузка паблізу ўзрастае з кожным годам. Адпаведна, адаптоўваючыся пад гэтую нагрузку, вока праходзіць мікраэвалюцыю — яно становіцца блізарукім. На сённяшні момант да 18 гадоў у нашым рэгіёне не менш за 50% маладых людзей маюць зровакыя адхіленні, большай часткай звязаныя з блізкай нагрузкай. І гэтая лічба кожны год узрастае. Для параўнання: у Азіяцкім рэгіёне гэты паказчык складае ўжо 90%. Такім чынам, працы тут хопіць усім, як дзіцячым спецыялістам, так і дарослым, калі гэтыя пацыенты пераходзяць 18-гадовы рубеж», — канстатаваў ён.

Афтальмолаг дадаў, што універсальнай рэкамендацыяй у гэтым выпадку з'яўляецца захаванне рэжыму глядзельных нагрузак. «Дзяцей перш за ўсё трэба кантраляваць, трэба бачыць, чым яны займаюцца, колькі і калі. Таму што вялікую частку часу цэлая катэгорыя юных грамадзян праводзіць менавіта анлайн. І гэта нават не маніторы, гэта тэлефоны, гэта значыць, памер экрана ўсё памяншаецца, а колькасць інфармацыі праз гэты невялікі экран павышаецца. Гэта не можа не адбівацца на зроку», — сказаў на заканчэнне доктар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930