Знайсці
11.08.2022 / 14:48 9

Галоўчанка намякнуў на магчымасць канфіскацыі замежнай уласнасці ў Беларусі

На «агрэсіўныя дзеянні» эканамічнага кшталту з боку недружалюбных краін Беларусь мае намер адказаць люстэркава, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Лукашэнкі па стварэнні партовых магутнасцяў для экспарту беларускай прадукцыі, піша БелТА.

Адказваючы на пытанне пра тое, якія меры Беларусь па даручэнні Лукашэнкі мае намер прыняць у сувязі з фактычным адабраннем уласнасці ў Літве, Латвіі і іншых краінах, Раман Галоўчанка сказаў: «Намі ўжо пачатая прэтэнзійная праца. Фактычна нам перашкаджаюць рэалізоўваць свае камерцыйныя інтарэсы».

«Нашы меры ў адказ цяпер рыхтуюцца. Таксама ўсё будзе цывілізавана. Уся ўласнасць і юрыдычных, і фізічных асоб недружалюбных дзяржаў Рэспубліцы Беларусь вядомая, яна падлічаная», — працягнуў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік урада запэўніў, што ніякіх агрэсіўных дзеянняў з беларускага боку не будзе: «Мы настроеныя і з усіх пляцовак кажам, што хочам выбудоўваць цывілізаваныя гандлёвыя, камерцыйныя стасункі. Але калі ў дачыненні да нас ужываюць агрэсіўныя дзеянні эканамічнага кшталту, вядома ж, мы маўчаць не будзем. Як мінімум гэта будуць люстраныя рашэнні. Але да апошняга будзем заклікаць да голасу розуму, калі яго нехта пачуе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Lićvin / адказаць
11.08.2022
Гэта тое што нам трэба было рабіць 2020. Замест гэтага Сьвета, наклаў санкцыі, пазбавіла пратэсны электарат сваёй маёмасьці за межамі Беларусі.
0
Satan / адказаць
11.08.2022
Lićvin, это как она пазбавила? Ничо не понял. Недавно этот самый протестный электорат ходил налог на недвигу платил, квартира на месте, чайник в квартире тоже на месте. Запаха Светы духов в квартире тоже не слышно. Нипанятна ничаго
0
Слава Украiне:))) / адказаць
11.08.2022
Ну што, дайшлi да Кiева за тры дня дэбiльчыкi?:)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30