Знайсці
11.08.2022 / 12:30 12

«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам

Чаму некаторыя праціўнікі дыктатуры сталі абмяркоўваць «сілавы варыянт» супраціву, у Фэйсбуку разважае журналіст Віталь Цыганкоў.

«1. Па-першае, уражвае, як хутка размовы пра яго сталі фактычна мэйнстрымам. Яшчэ паўгода таму любога, хто толькі заікаўся на гэтую тэму, маглі запісаць у правакатары і неадэкваты. Натуральна, што галоўны зрух адбыўся і таму, што «2 гады прайшло, а дзе вынікі», і таму што «мы паспрабавалі па-добраму, па-мірнаму, — не атрымалася. Давайце паспрабуем па-іншаму» і таму, што вайна.

2. Важна паўтарыць тое, што было сказана на канферэнцыі. «Сілавы варыянт» — гэта зусім не абавязкова рэкі крыві і грамадзянская вайна. Гэта для прапаганды. Усё можа абмежавацца толькі дэманстрацыяй сілы і гатоўнасці яе прымяніць.

3. Наконт ахвяраў. Калі б рэжым спыніў свае рэпрэсіі, напрыклад, зімой 2020—21-га, і пачаў бы традыцыйны для сябе варыянт «разгром-адліга», то мала ў каго б узнікалі думкі пра «сілавы варыянт».

А так людзі задаюцца лагічным пытаннем: «Мы ўзорна мірна сябе паводзілі — нас за гэта саджаюць. Які сэнс узорна мірна паводзіць?» І так, гэта ад адчаю, у тым ліку.

4. Калі мудрыя аналітыкі кажуць пра нерэалістычнасць «сілавога варыянта» з міжнароднага гледзішча, то з усім можна пагадзіцца, з адной агаворкай — «на сённяшні дзень». Бо сітуацыя можа памяняцца ў любы момант. Адзін прыклад.

Калі Масква ўсё ж прымусіць Лукашэнку ўвесці войскі ў вайну супраць Украіны — як тады будзе выглядаць рэалістычнасць і прывабнасць «сілавога варыянта» для суседзяў Беларусі? Падазраю, што пры такім развіцці падзей гэта можа стаць для іх галоўным і ці не адзіным варыянтам. Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка і будуць пытацца: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?»

Такія чатыры меркаванні выказаў Віталь Цыганкоў.

Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым

Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
American / адказаць
11.08.2022
Скукотищааа,
энергично взялся харизматичный ресторатор Прокопьев

 Пракопьев пустышка, как и вся офисная камарилья. Калиновцы Прошу уже послали на три веселых буквы.   
3
Valadzimir / адказаць
11.08.2022
Усур'ёз абмяркоўваць "сілавы варыянт супраціву", прапагандуючы яго сярод прыхільнікаў у якасьці "мэйнстрыму" і агітуючы за ўдзел у ім, гэта ў цяперашніх беларускіх рэаліях, на маю думку, проста адкрытая "разводка лохаў" з боку прыдумшчыкаў гэтай затеі. Ну а "мобилизационный план "Перамога" са "специальными операциями" і "предписаниями для работников заводов и предприятий", на маё уражаньне, - гэта проста цынічная падстава людзей і вялікая правакацыя, якая ўжо зусім развяжа рукі рэжыму для неабмяжаваных рэпрэсій супраць апанентаў і нелаяльных.
3
Хцьфу / адказаць
12.08.2022
Valadzimir, што за дзіцячы інфантылізм? Быццам бы зараз у рыжама не развязаны рукі? Ужо два гады не да законаў, ужо дзясяткі тысяч спраў, тысячы вязьняў, а баязліўцы-недарэкі дагэтуль кудахтаюць - маўляў “ня злуйце рэжым, спыніце санкцыі, бла-бла-бла…”. Хцьфу. Не надакучала падвяваць рэжыму?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31