Знайсці
10.08.2022 / 21:586РусŁacБел

«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак 

Набор цукерак «Жадаю вам» вытворчасці беларускай «Камунаркі» раней быў выкананы ў чырвона-белых колерах, а цяпер афармленне памянялася на бела-бэзавае. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

«Карыстальнікі ў сацсетках жартуюць, што каляровую гаму проста змянілі на больш модную ў гэтым сезоне, і ўспамінаюць народнае «Пахне чабор», — піша канал.

Афармленне цукерак фабрыка памяняла ў чэрвені. «За аснову мы ўзялі адценне лугавога васілька, які часта выкарыстоўваецца ў беларускай сімволіцы», — напісала ў сацсетках прэс-служба «Камунаркі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8
1
От жа/адказаць/
10.08.2022
лукашыстаў аж каробіць ад нашых нацыянальных колераў
0
Васiль/адказаць/
11.08.2022
Колер штэмпельнай фарбы)))
0
З Палесся/адказаць/
11.08.2022
Так, выкарыстоўваецца. Колер тугі і жалобы ў нацыянальнай сімволіке.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930