Знайсці
10.08.2022 / 18:494РусŁacБел

У новым навучальным годзе скароцяць гадзіны на замежныя мовы, павялічаць на рускую і беларускую

Паводле слоў дырэктаркі Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук, у новым навучальным годзе школьнікам з дзясятых і адзінаццатых класаў дададуць гадзін па моўных прадметах — на паўгадзіны на тыдзень павялічыцца вывучэнне рускай і беларускай моў.

Фота: myseldon.com

У лічбах гэта будзе выглядаць так: у 10 і 11 класах беларускіх школ на вывучэнне беларускай і рускай моў адвядуць 53 гадзіны замест 35, як было раней.

Пры гэтым пашырэнне тэарэтычнай часткі пры вывучэнні гэтых прадметаў не прадугледжваецца.

А вось замежнай мовы ў новым навучальным годзе стане менш на адну акадэмічную гадзіну. У новым навучальным годзе скароцяць аб'ём актыўнага і пасіўнага лексічнага мінімуму пры вывучэнні замежных моў. Для школьнікаў таксама будуць выключаныя некаторыя камунікатыўныя задачы на ўроках па замежных мовах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Аўрора/адказаць/
10.08.2022
навошта нам такая адукацыя?? я лепш сам найму дзіцяці настаўніка, і ён абучыць таму, што ў жыцці спатрэбіцца: замежную мову, музыку, літаратуру, матэматык, сапраўдную гісторыю. Усё астатняе - ад лукавага!!!
0
антисвета/адказаць/
10.08.2022
Аўрора, ну. нездарма Іванец рыфмуецца з канец. што не дабіў камуніст карпенка, то пэўна даб'е гэты 
0
Усевалад Родзька/адказаць/
11.08.2022
Расейская мова гэта і ёсць замежная мова
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера