Знайсці
10.08.2022 / 17:2610РусŁacБел

«Ён пісаў: я кахаю цябе». Былы вучань лідскай школы расказаў, як стаў ахвярай свайго настаўніка-педафіла

У адной з лідскіх школ быў затрыманы настаўнік чарчэння і працы па падазрэнні ў сэксуальным гвалце над школьнікамі. СК устанавіў чатырох яго ахвяр ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў. Адзін з вучняў, цяпер ужо паўналетні, у дэталях распавёў мясцоваму тэлебачанню пра перажытае.

Хлопчык вучыўся тады ў 9 класе, яму было 14 гадоў. На перапынку падышоў настаўнік, папрасіў зайсці да яго ў кабінет. «Я думаў, па справе», — кажа хлопец.

Спачатку яны размаўлялі. Потым настаўнік «рэзка замкнуў кабінет» і прымусіў падлетка да аральнага сэксу. «Я, вядома, спалохаўся вельмі моцна. Хацеў крыкнуць, адсунуць яго, але падумаў, што гэта бессэнсоўна ўсё, таму што ён здаравейшы за мяне, нашмат мацнейшы».

Хлопец кажа, што былі чатыры такія выпадкі: «Пасля першага разу пайшлі добрыя адзнакі і добрае стаўленне».

Настаўнік кожны раз клікаў вучня ў кабінет, казаў, што па справе, трэба нешта забраць, аднесці. «Я чакаў, каб нарэшце скончыць гэты клас і збегчы адтуль».

Настаўнік пісаў падлетку, тэлефанаваў. «Ён пісаў: я кахаю цябе, я без цябе не магу. Але я ведаў, што гэта ненармальны чалавек, як такое можна пісаць дзіцяці».

Хлопец нікому не расказваў пра тое, што здарылася, «ці мала што ён мог зрабіць». «Я думаю, што нават калі б да настаўнікаў я падышоў і распавёў, яны сказалі б: як такое можа быць, гэта ж настаўнік». Таму ахвяра маўчала. «Хацеў давучыцца і сысці адтуль».

З сябрамі тое, што здарылася, хлопец таксама не абмяркоўваў. Але кажа, што думае, ён не быў адзіным. «Усе пацаны ў школе добра да яго ставіліся, усе ў яго збіраліся, размаўлялі», — распавядае ён.

Цяпер ён спадзяваецца, што настаўнік панясе пакаранне. «Я ведаў, што гэта аднойчы выявіцца, што ён так выкарыстоўваў дзяцей, таму што, я думаю, гэта самае апошняе, што можа здарыцца з чалавекам — дзяцей гвалтаваць, таму што яны нічога не могуць зрабіць. Некаторыя дзеці баяцца нават бацькам, камусьці яшчэ сказаць пра гэта, таму што будуць гнабіць».

«Гэта па-любому ніколі не забудзецца, застанецца да канца жыцця», — кажа пацярпелы.

У 2022 годзе ў Беларусі рэгіструецца ўсплёск педафіліі. За студзень—красавік устаноўлена 390 фактаў злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Гэта значыць, кожны дзень больш за тры выпадкі. Дзесяць гадоў таму МУС выяўляла ў сярэднім толькі 36 такіх злачынстваў на год.

Устаноўлена 214 падазраваных і 358 пацярпелых дзяцей.

Сярод падазраваных — сем работнікаў сістэмы адукацыі, трое — аховы здароўя, 64 чалавекі з'яўляюцца беспрацоўнымі. Жанаты быў 51 фігурант, 163 падазраваных халастыя або разведзеныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
15
Абуральна
66
1
Александр/адказаць/
11.08.2022
Давайте я вам напомню про одного режиссера, который недавно закончил коптить небо в этом мире. Там половина того театра - такие же, клейма негде ставить. Это я про тему с педофилией, растлением малолетних и не менее гнусными делами.
2
даведка/адказаць/
11.08.2022
Пикселизация не мешает оценить комплекцию призывника, по которому плакали десантура или спецназ 3214.
0
Уроки труда и орального секса/адказаць/
12.08.2022
Я посто не педставляю своего трудовика предлагающим мне такое, я б его киянкой или чертилкой прибил.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930