З'явілася магчымасць праверыць анлайн, ці не знаходзіцца машына ў вышуку
На адзіным партале электронных паслуг (АПЭП) даступныя для замовы новыя паслугі Міністэрства ўнутраных спраў па праверцы знаходжання транспартнага сродку ў вышуку, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
Фота ілюстрацыйнае
На АПЭП дзяржаўным органам, юрыдычным і фізічным асобам, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам у рэжыме рэальнага часу даступныя дзве новыя паслугі:
- 3.59.01 «Праверка знаходжання транспартнага сродку ў вышуку па поўным супадзенні VIN»;
- 3.59.02 «Праверка знаходжання рэгістрацыйнага знака ў вышуку Рэспубліцы Беларусь або транспартнага сродку ў вышуку ў Рэспубліцы Беларусь і СНД па рэгістрацыйным знаку».
Паслугі платныя і аказваюцца на аснове інфармацыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы транспартных сродкаў. Яны аказваюцца з дапамогай адзінага партала з нястрогай аўтэнтыфікацыяй (доступ з выкарыстаннем логіна спажыўца), а таксама па тэхналогіі «сістэма-сістэма».
0
0
3
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі
 2
У ЦВК прызначылі сілавіка
 4
Актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з хіміі ў калонію. Яе затрымалі па даносе «пільнага інтэрнаўта»
«Выпалім жалезам». Туск паведаміў, што напад на паплечніка Навальнага заказаў беларус
 10
Сёлета цэнтралізаваны экзамен па кітайскай мове ў Мінску будзе здаваць толькі адзін чалавек
 1
Былы вядучы БТ Аўчыннікаў расказаў пра закуліссе працы, расчараванні і дапамогу палітвязням
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера