Знайсці
10.08.2022 / 16:31РусŁacБел

Рэчы, пашытыя беларускай у пасляваенныя гады, захаваліся ў музеі Рэспублікі Комі

На віртуальнай выставе Нацыянальнага музея Рэспублікі Комі можна ўбачыць фотаздымкі тэкстылю, створанага беларускай Галінай Вавілінай. Яна нарадзілася на Палессі, падчас Другой сусветнай вайны аказалася ў нямецкім канцлагеры, а ў канцы 50-х пераехала ў Сыктыўкар і засталася там жыць, піша Budzma.com.

Усе фота: projects.museumtur.ru/beloruss_tekstil/

У рамках юбілейных імпрэз, прысвечаных 25-годдзю грамадскай арганізацыі «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Рэспублікі Комі», а таксама з нагоды Года культурнай спадчыны ў Расіі, Нацыянальны музей Рэспублікі Комі і Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей абмяняліся віртуальнымі выставамі.

Гродзенскі музей падзяліўся выставай «Беларускія традыцыі: Ганчарнае рамяство Панямоння».

А Нацыянальны музей Рэспублікі Комі прадставіў праект на аснове сваёй калекцыі беларускага тэкстылю. Усе прадметы, паказаныя на фота, стварыла беларуска Галіна Чачко (у замужжы — Вавіліна).

Галіна Вавіліна з пляменнікам. Сыктыўкар, 20 студзеня 1958 года

Яна нарадзілася ў 1922 годзе ў сяле Пагост Жыткавіцкага раёна. Падчас Другой сусветнай вайны сям'ю пагналі ў Германію. Галіна працавала на кухні канцлагера Хемніц. У 1945 годзе канцлагер быў вызвалены савецкімі войскамі. Пасля вайны Галіна Чачко працавала звеннявой, звяно сеяла і рассаджвала тытунь. Міністэрства сельскай гаспадаркі ўзнагародзіла яе значком «выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі». У 1958 годзе Галіна прыехала ў Сыктыўкар няньчыць пляменніка, выйшла замуж і засталася ў сталіцы Комі. 

Калекцыя дае ўяўленне пра тое, якім быў народны тэкстыль Усходняга Палесся ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. Усе рэчы — ручнікі, пакрывала, падзоры (накідкі) для ложка — вырабленыя ў 1946—1958 гадах. Іх перадала ў музей дачка Галіны Вавілінай у памяць пра сваю маці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930