Знайсці
10.08.2022 / 10:44 4

Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне, што пройдзе напярэдадні US Open.

Фота: AP

8 жніўня тэнісная асацыяцыя ЗША абвясціла, што яны арганізуюць выставачны матч як частку іх заяўкі на арганізацыю найбуйнейшай спартыўнай ініцыятывы па зборы сродкаў для падтрымкі Украіны. Матч пройдзе на корце US Open (Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе), паведамляе Tribuna.

Дырэктар турніру пацвердзіла, што 20-я ракетка свету Вікторыя Азаранка прыняла запрашэнне спаборнічаць на турніры.

«Яна вельмі хутка адказала. Яна сказала: «Гэта выбар тэнісіста, і я хачу згуляць», — сказаў дырэктар US Open Стайсі Аластэр.

Праўда, Азаранка адмовілася ад інтэрв'ю для The New York Times аб сваім удзеле ў дабрачынным матчы.

Матч адбудзецца 24 жніўня, у Дзень незалежнасці Украіны. US Open пройдзе з 29 жніўня па 10 верасня на кортах Нью-Ёрка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
мік / адказаць
10.08.2022
Ёй дазволілі
1
Максим Дизайнер / адказаць
10.08.2022
Так визу же не дали, можно и сыграть. Или за визу сыграть
0
Азаронак / адказаць
11.08.2022
А хулі, не хочацца быць невыяздной ;)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31