Знайсці
09.08.2022 / 20:184РусŁacБел

Стывена Сігала звазілі ў калонію ў Аленаўцы

Амерыканскі акцёр Стывен Сігал наведаў калонію для ўкраінскіх ваеннапалонных у Аленаўцы на Данеччыне, дзе нядаўна быў пры дзіўных абставінах разбураны адзін з баракаў, падчас чаго загінулі больш за паўсотні чалавек. Пра візіт Сігала ў Аленаўку паведаміў прапагандыст Уладзімір Салаўёў у сваім телеграм-канале.

Сігалу паказалі ў тым ліку «аскепкі амерыканскіх ракет, якія пацвярджаюць дачыненне Кіева да масавага забойства ўласных вайскоўцаў», заявіў Салаўёў.

Як паведаміў пасля кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін, Сігал нібыта займаецца здымкамі дакументальнай стужкі пра падзеі ў Данбасе, і дзеля таго меў зносіны з ваеннапалоннымі ў Аленаўскім СІЗА.

9 жніўня калонію ў Аленаўцы таксама наведаў лідар ЛДПР Леанід Слуцкі. Разам з ім, паводле яго слоў, прыехала «каманда аб'ектыўных міжнародных экспертаў» з еўрапейскіх краін, Нікарагуа і КНДР.

Падчас выбуху, які адбыўся ў адным з баракаў Аленаўскай калоніі 29 ліпеня, загінулі 53 украінскія ваепалонныя, байцы палка «Азоў». Расійскі бок сцвярджае, што барак абстралялі ўкраінскія ракеты, але ўкраінскі гэта абвяргае. Паводле звестак украінскіх і заходніх экспертаў, трагедыя здарылася не з-за абстрэлу звонку, а з-за тэрмабарычнага выбуху знутры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24
0
Мойша/адказаць/
09.08.2022
Сігала за такое варта на Гуан Танамо накіраваць на годзікаў 5 для прафілактыкі
1
новодворская/адказаць/
10.08.2022
Уладзімір, яны ўсе там...
«каманда аб'ектыўных міжнародных экспертаў» з еўрапейскіх краін, Нікарагуа і КНДР. і інш.
тусяцца з-за грошаў
а бедная Украина страдает. и страдает бедный украинский простой народ

а праўды мы хутчэй за ўсё так і не дазнаемся. як не дазналіся, хто забіў Шэрэмета, хто паклаў нябесную сотню на Майдане, хто збіў самалет... і г.д.
0
новодворская/адказаць/
10.08.2022
што канкрэтна да гэтага выпадку... канечне ён невераемна шакуе. я чытала гісторыі простых людзей. жонак, якія чакалі сваіх мужоў...

але муж лічыць, што расейцам невыгодна было іх забіваць, наадварот. што забілі свае ж, каб тыя нічога не расказалі... шчэ раз паўтару - гэта толькі версія. і праўды мы не дазнаемся. ва ўсякім разе пакуль
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930