Знайсці
09.08.2022 / 17:16 1

Мінабароны Расіі пацвердзіла выбухі на аэрадроме «Сакі» ў Крыме, але як звычайна — «страт няма»

Ведамства абвяргае інфармацыю пра ракетны ўдар, прычына выбухаў — «дэтанацыя боепрыпасаў».

Расійскія тэлеграм-каналы назвалі некалькі версій выбухаў на тэрыторыі авіябазы ў Навафёдараўцы. Ніводная з іх не кажа пра паспяховую атаку з боку УСУ.

Так, адразу некалькі выданняў паведамляюць, што прычынай выбухаў на тэрыторыі авіябазы стаў пажар пры пагрузцы паліва.

Галоўны рэдактар тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян заявіла, што выбухі ў Навафёдараўцы — не «прылёты», а дыверсія. «А то і наогул галавацяпства», — напісала прапагандыстка ў сваім тэлеграм-канале. Пасля чаго паклікала ўсіх «на пляж».

У сваю чаргу, Мінабароны РФ таксама адмаўляе атаку Узброеных сілаў Украіны. Па звестках вайсковага ведамства, на тэрыторыі аэрадрома «Сакі» на абвалаванай пляцоўцы захоўвання «адбылася дэтанацыя некалькіх авіяцыйных боепрыпасаў».

«У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. Авіяцыйная тэхніка на аэрадроме не пашкоджаная. Па дакладах з месца, ніякага агнявога ўздзеяння па абвалаванай пляцоўцы захоўвання боепрыпасаў на аэрадроме не было», — сцвярджае Мінабароны РФ.

Нягледзячы на гэта, улады Сакскага раёна ў Крыме абвясцілі эвакуацыю грамадзян, а вакол месца выбухаў усталяваны пяцікіламетровы перыметр.

МНС акупаванага Крыма паведаміла, што пацярпелі тры чалавекі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
a.hyo.tam.idze / адказаць
09.08.2022
Хлапкі з задымленнем вайсковай тэхнікі. Наступ у адваротным накірунку працягваецца паспяхова.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30