Знайсці
09.08.2022 / 14:283РусŁacБел

Галоўчанка: Эканоміка дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці

Ва ўмовах санкцыйнага ўплыву і звязаных з гэтым выклікаў эканоміка Беларусі тым не менш дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Саўміна аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый з удзелам Лукашэнкі, піша БелТА.

Кіраўнік урада расказаў, што знешнія ўмовы для працы эканомікі істотна пагоршыліся, бо ўведзеныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі з боку шэрагу краін тычацца ўсіх этапаў экспарту ад дастаўкі тавару да атрымання выручкі.

Таму, каб замясціць даходы, якія выпалі з-за санкцый, прыняты комплекс мер для нарошчвання вытворчасці і экспарту ў іншых галінах. Дадатковая вытворчасць канкрэтных тавараў дасць прырост валавога выпуску і забяспечыць дадатковае паступленне выручкі.

«Штомесяц расце экспарт тавараў, і ў чэрвені ён практычна дасягнуў узроўню мінулага года, а ў Расію — дасягнуў гістарычнага максімуму $2 млрд за месяц», — адзначыў ён

«Эканоміка сціснулася, але, на наш погляд, дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці. Гэта падкрэслівае высокую адаптыўнасць эканомікі да знешніх шокаў і адэкватнасць, і дзейснасць мер, якія прымаюцца», — заявіў Раман Галоўчанка і прывёў пацвярджаюць даныя.

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
09.08.2022
Эканоміка не сціснулася, проста халодна ;-)
0
Мангол/адказаць/
09.08.2022
Самый слабый Премьер за всю историю страны.
09.08.2022
Положительная негативная динамика, отрицательное всплытие, положительное сокращение
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930