Знайсці
09.08.2022 / 07:45

Два гады пасля выбараў-2020. Пра што варта памятаць

Два гады таму адбыліся выбары. Пасля таго 9 жніўня жыццё перастала быць ранейшым — прыхільнікаў перамен душаць рэпрэсіямі, прыхільнікі рэжыму баяцца збавіць градус помсты.

Тысячы прайшлі праз турмы. Дакладнай статыстыкі няма — прыблізныя падлікі даюць больш за 40 тысяч арыштаў па крымінальных і адміністрацыйных справах за два гады. 1262 палітвязні — столькі на сёння ў спісах «Вясны».

Хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў, верны сваім перакананням Зміцер Дашкевіч, студэнтка-«тэрарыстка» Данута Перадня, палітык Мікалай Статкевіч, які толькі выйшаў з ШІЗА, папулярызатар вышымаек і беларушчыны Павел Белавус, былы следчы Яўген Юшкевіч, які выбраў сумленне.

Памятайма тых, каго не стала. Забіты ва ўпор Аляксандр Тарайкоўскі, застрэлены ў Брэсце Генадзь Шутаў, замучаны ў калоніі Вітольд Ашурак, кіроўца тралейбуса Павел Сібілеў, які не змог да канца ачуняць пасля ранення гранатай, жыхар Плошчы Перамен Раман Бандарэнка… І гэта не поўны спіс.

Але памятайма і пра салідарнасць, якая ахапіла людзей у тыя дні. І тое мора сцягоў, якое калісьці ашаламіла людзей у Вільні на перапахаванні Кастуся Каліноўскага, а пасля паўстала ў Мінску.

Трымаймася роднай мовы, культуры, гісторыі — падмурку, без якога немагчыма вольнай Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30