Знайсці
08.08.2022 / 21:115РусŁacБел

У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню

Як расказалі ў Следчым камітэце, здарэнне адбылося вечарам 1 жніўня.

Фота ілюстратыўнае

Трое раней судзімых мінчан у нецвярозым стане праходзілі праз адзін з падземных пераходаў сталіцы. Яны звярнулі ўвагу на чатырох музыкаў, якія гралі ў падземцы, сярод якіх была 14-гадовая дзяўчына.

Калі дзяўчына засталася адна, нецвярозая кампанія папрасіла яе праспяваць песню. Пасля адмовы дзяўчыны мужчыны пачалі паводзіць сябе агрэсіўна. На гэта звярнулі ўвагу астатнія музыканты, якія паспяшаліся на дапамогу. Але п'яныя нападнікі сталі збіваць дзяўчыну і хлопца. Падчас бойкі адзін з тых, хто нападаў, пагражаў нажом.

У дачыненні да членаў кампаніі ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Адзін з нападнікаў затрыманы, дваіх шукаюць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Не рускім ботам./адказаць/
08.08.2022
ром, Не, бот, гэта як раз твой, рускі. Дарэчы, беларускае "і" ёсць і ў англійскай.
1
Дзед/адказаць/
09.08.2022
Гауно рассярускае. Як ня было у гэтым гауне 1000 гадоу ничога, так николи ничога и ня будзе, ни праз 1000 ни праз 1000000 гадоу...
1
Максим Дизайнер/адказаць/
09.08.2022
Беларуский мир. 80% - вот такие "слушатели"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера