Знайсці
08.08.2022 / 18:11РусŁacБел

Памежны камітэт: Па бязвізе ўехалі ўжо 172 тысячы іншаземцаў, у асноўным літоўцаў

З 15 красавіка жыхарам Літвы і Латвіі спрасцілі магчымасць прыезду ў Беларусь, а з 1 ліпеня такую магчымасць атрымалі і палякі. Па звестках Дзяржаўнага памежнага камітэта, сваім правам на бязвіз ужо скарысталіся каля 172 тысяч іншаземцаў. Не раскрываецца, ці гаворка пра колькасць асоб, ці пра колькасць асобных уездаў.

Больш за ўсё з іх літоўцаў — 110 860 чалавек. Латышоў у Беларусь па бязвізе прыехала менш — 44 073 грамадзяніна і яшчэ 13 655 неграмадзян гэтай краіны.

Палякаў жа едзе зусім мала. З 1 ліпеня, паводле інфармацыі ДПК, у Беларусь па бязвізе прыехала іх толькі каля трох тысяч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера