Знайсці
08.08.2022 / 18:435РусŁacБел

Як прагнаць павукоў? Калі вы прыменіце гэтыя хітрыкі, павукі збягуць з вашага дому

Шмат хто не любіць павукоў — і нават баіцца. Але не ўсе ведаюць, як іх пазбавіцца. Расказваем простыя і эфектыўныя спосабы.

Фота: Ciar/wikimedia.org

Падтрымлівайце чысціню

Павукі хаваюцца ў кватэрах у пошуках ежы, піша Onet.pl. Звычайна гэта харчовыя адходы або мёртвыя казуркі. Каб пазбавіцца іх «ласункаў», не забывайце рэгулярна прыбірацца. Не пакідайце крошкі на падлозе і сачыце за тым, каб забітая вамі муха трапіла ў смеццевае вядро, а не ляжала дзе-небудзь пад радыятарам.

Калі прыбіраецеся пыласосам, старанна праходзьцеся па закутках ля столі. Таксама пераканайцеся, што павуціння няма ў кутах пакояў.

Змаганне з дапамогай пахаў

Павукі не любяць многіх пахаў, і мята — адзін з іх. Таму добрай ідэяй будзе пасадзіць траву ў вазон і паставіць яго на падаконнік. Гэта можа эфектыўна перадухіліць пранікненне павукоў у хату праз вокны.

Калі вырошчванне раслінаў — не ваша стыхія, проста зрабіце адвар з вады і мятнага алею. Распыліце раствор на аконныя рамы, парогі дзвярэй, падаконнікі і куты, дзе часцей за ўсё сустракаюцца павукі. Майце на ўвазе, што праз некаторы час водар выпараецца, таму працэдуру неабходна паўтарыць, пажадана праз тыдзень. Акрамя мяты, добра пасуюць водары лімона, карыцы, воцату і жалудоў.

Упрыгажэнне з жалудоў

Жалуды — добры сродак для барацьбы з павукамі. Збярыце жалуды і каштаны і пастаўце іх у якасці ўпрыгажэння на падаконнік. Іх пах будзе адганяць павукоў.

Маскітная сетка

Замест таго, каб праганяць павукоў, можна проста перарэзаць ім шлях. Гэта перадухіліць пранікненне не толькі павукоў, але і камароў, мух і іншых насякомых.

«Хімія»

Калі рады павукам даць не атрымалася, скарыстайцеся хімічнымі сродкамі абароны ад насякомых, якія прадаюцца ў крамах. Аднак майце на ўвазе, што некаторыя з іх могуць быць таксічнымі ці дрэнна пахнуць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
45
Панылы сорам
9
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
9
3
Гномик/адказаць/
08.08.2022
Глупства. Павуки - нужная в хозяйстве скотинка. Да и домашние павуки сети практически не плетут. Выгоните павукоу и убедитесь, сколько мелких насекомых у вас на самом деле в жилище живёт. Павуки держат в балансе мини экосистему.
0
Павук (не блохер)/адказаць/
08.08.2022
Беларусам трэба не павукоў выганяць з хаты, а вусатага гада!
0
Надежда/адказаць/
23.06.2023
Гномик, Писать научитесь.ПаВУки. Это же надо таким глупым быть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930