Знайсці
14.08.2022 / 11:412РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Вішнёвы кляфуці — славуты дэсерт з Лімузіна

Кляфуці (clafoutis) — дэсерт, які можна пабачыць і ў парыжскіх кавярнях, і на кухнях простых французаў. Яго назва можа гучаць вытанчана і складана, але ж рэцэпт даволі просты.

Фота: BBC Food

Кляфуці — страва паходжаннем з французскага рэгіёна Лімузін. Як назва, незвычайная для французскай мовы, утвораная ад старога аксітанскага слова.

Каб згатаваць вішнёвы кляфуці, вам спатрэбіцца:

  • 450 грамаў спелых вішань добрай якасці (выдаліце з іх косткі),
  • 6 сталовых лыжак цукру + яшчэ трохі для пасыпання,
  • 3 сталовыя лыжкі вішнёўкі ці вішнёвага лікёру (калі жадаеце),
  • 20 грамаў масла + яшчэ трохі, каб нашмараваць форму,
  • 2 яйкі,
  • палова чайнай лыжкі ванільнага экстракту (або 10 грамаў ванільнага цукру),
  • 1 сталовая лыжка мукі з горкай,
  • 50 грамаў малака нармальнай тлустасці,
  • 75 грамаў узбітых вяршкоў,
  • дробка солі.
  1. Асцярожна перамяшайце вішні, 3 сталовыя лыжкі цукру і (калі выкарыстоўваеце) вішнёўку, пакіньце настойвацца на дзве гадзіны. За гэты час цукар паволі праточыцца ў вішні і зробіць іх смак больш інтэнсіўным.
  2. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Змажце форму маслам і пасыпце цукрам. Патрасіце форму, каб цукар раўнамерна пакрыў яе ўнутраную частку, потым прыбярыце з формы лішні цукар.
  3. Разагравайце масла ў маленькай патэльні, пакуль яно не набудзе бледна-арэхавы колер. Не ператрымайце масла, бо інакш яно стане ёлкім і небяспечным для спажывання. Прыбярыце патэльню з агню і адстаўце яе ў цёплае месца.
  4. Пакладзіце ў вялікую міску яйкі, рэшткі цукру і ваніль, змешвайце іх міксерам, пакуль сумесь не набудзе кансістэнцыі вяршкоў.
  5. Дадайце муку і змяшайце да аднароднасці. Потым паступова ўвядзіце ў сумесь малако, вяршкі, соль і масла.
  6. Дадайце ў сумесь вішні, перамяшайце. Выліце сумесь у падрыхтаваную форму.
  7. Запякайце кляфуці ў духоўцы на працягу 30—35 хвілін ці пакуль верх дэсерту не ўздымецца. Калі вы пратыкаеце гатовы кляфуці нажом і потым дастаяце яго, на лязе не павінна заставацца цеста.
  8. Пасыпце кляфуці цукрам і падавайце цёплым.

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Рэцэпт на выхадныя: персікавае марозіва джэлата

Якія інгрэдыенты можна дадаваць у каву, а ад чаго лепей устрымацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Васіліна/адказаць/
14.08.2022
Занадта проста.
0
Олена/адказаць/
14.08.2022
Какие канфицюры!Идзице вы ужэ работаць, кабы вас жэнщыны уважали!Как дитей пракармиць ад двух бракау?Ужо трэци, дите, не брак, на падходзе!Думаеце лигко всю жизнь работаць прыниси-падай и размнажацца?Пра будущэе падумайце!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930