Знайсці
08.08.2022 / 15:16РусŁacБел

Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж

Раніцай у нядзелю, 7 жніўня, у Ваўкавыску супрацоўнікам МНС давялося выязджаць на наступны выклік: ратавальнікі спатрэбіліся сабаку і кацяняці, паведамляе мясцовае выданне «Наш час».

На лінію 101 патэлефанавала маладая пара. Яны ехалі з Ваўкавыска ў Зэльву і непадалёк ад АЗС вырашылі ненадоўга спыніцца. Выйшаўшы з машыны, хлопец і дзяўчына пачулі брэх сабакі. Ніякіх сабак пры гэтым не было відаць.

Тады маладыя людзі вырашылі абысці тэрыторыю і неўзабаве ўбачылі проста пасярод поля пусты тэхнічны калодзеж. Унутры быў не толькі сабака, але яшчэ і кацяня.

З-за глыбіні калодзежа хлопцы не змаглі дастаць жывёл самі і выклікалі МНС. Ратавальнікі спусціліся ў калодзеж з дапамогай лесвіцы і дасталі жывёл наверх. Тыя адразу ж уцяклі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930