Знайсці
07.08.2022 / 18:361РусŁacБел

Ізраіль і палесцінцы сёння могуць падпісаць перамір'е

Егіпет прапанаваў Ізраілю і Палесцінскай аўтаноміі заключыць перамір'е. Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, пагадненне могуць заключыць ужо сёння ўвечары, піша Радыё Свабода.

Дым падымаецца пасля ізраільскіх авіяўдараў па будынку ў раёне Шыджая ў горадзе Газа. 7 жніўня 2022 года. Фота: AP Photo/Hatem Moussa

Ізраіль пагадзіўся на перамір'е, палесцінцы пакуль не адказалі на гэтую прапанову.

Пазней з'явілася інфармацыя, што Ізраіль і Палестына пры пасярэдніцтве Егіпта нібыта дамовіліся аб спыненні агню ў сектары Газа ў 20 гадзін па мясцовым часе (супадае з беларускім) 7 жніўня. Пра гэта паведамілі агенцтва Al Jazeera са спасылкай на «Ісламскі джыхад» і пасрэдніцкую групу Егіпта і Reuters са спасылкай на Егіпецкую службу бяспекі і прадстаўніка ўладаў Палесціны.

«Будзе абвешчана аб уступленні ў сілу рэжыму спынення агню ў 17:00 па Грынвічы, гэта значыць у 20:00 па мясцовым часе. Цяпер працягваюцца налёты, як і запускі ракет. Перад любым пагадненнем аб спыненні агню ў папярэдніх войнах наступаюць крытычныя гадзіны, калі адбываецца шмат абстрэлаў», — паведаміла карэспандэнт Al Jazeera Юмна Аль-Саед.

Армія Ізраіля 5 жніўня пачала аперацыю «Світанак» супраць палесцінскай групоўкі «Ісламскі джыхад» у сектары Газа. Прадстаўнікі ізраільскіх вайскоўцаў казалі, што баявыя дзеянні працягнуцца столькі, колькі будзе неабходна.

Паводле звестак ізраільскіх СМІ, з пачатку аперацыі з боку Газы па ізраільскай тэрыторыі было выпушчана амаль 600 ракет. Былі параненыя каля 30 ізраільцян.

У выніку ізраільскіх атак па пунктах базавання «Ісламскага джыхаду» забітыя два камандзіры групоўкі — Халед Мансур і Тайсір аль-Джабары. Міністэрства аховы здароўя Палесцінскай аўтаноміі паведаміла пра 32 загінулых, сярод якіх шасцёра дзяцей, і 253 параненых у выніку ўдараў Ізраіля. Армія абароны Ізраіля падала відэасведчанні таго, што гібель шасці дзяцей была вынікам падзення ракеты «Ісламскага джыхаду».

Абвастрэнне араба-ізраільскіх супярэчнасцяў пачалося ў панядзелак, калі на тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан быў арыштаваны адзін з лідараў «Ісламскага джыхаду» Басам ас-Саадзі. «Ісламскі джыхад» абвясціў, што не пакіне арышт свайго лідара без адказу. Ізраільская разведка паведаміла пра тэракты, якія рыхтуюцца з боку ісламістаў. Пасля гэтага ў пятніцу Ізраіль пачаў ваенную аперацыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
араб/адказаць/
07.08.2022
яўрэі нашы браты. гэта вайна дурная. дайце людзям жыць чаму мы не можам жыць як у еўропе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930