Знайсці
07.08.2022 / 17:03 1

Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою

Стала вядома, што новым начальнікам каманды і старшым трэнерам зборнай Беларусі па тэнісе стала Валянціна Шышко. Пра гэта паведамляе Tribuna.com, адзначыўшы, што раней Шышко не мела ніякага дачынення да тэніса.

Сама Шышко расказала пра ранейшыя этапы сваёй біяграфіі, і нічога звязанага з тэнісам у яе жыцці дагэтуль не было. Раней яна працавала інструктарам-метадыстам па спартыўна-масавай і аздараўленчай працы ва ўніверсітэце фізічнай культуры. Сярод іншага працавала і ў дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, якія праводзіліся ў 2019 годзе, арганізоўваючы ўзнагароджанне ўдзельнікаў на ўсіх 16 спартыўных аб'ектах.

Шышко адзначае таксама, што «адзін з цікавых напрамкаў у маёй кар'еры — праца ў сферы змешаных адзінаборстваў і MMA. У 2021 годзе мы праводзілі вялікае мерапрыемства сумесна з Бахрэйнам — турнір BRAVE». 

Яна з'яўляецца членам Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў і «часцяком прыцягваецца да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў з удзелам кіраўніка дзяржавы».

У сферу ж тэніса яна патрапіла, маўляў, таму, што «не любіць і не можа сядзець на месцы. Заўсёды імкнецца да нечага большага». І калі прапанавалі пайсці сюды, то «чаму не? Гэта новая сфера, новыя мэты, эмоцыі і перамогі».

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першае «кіданне на тэніс» людзей, якія не маюць да яго аніякага дачынення. У лістападзе мінулага года Беларускую тэнісную федэрацыю ўзначаліў гандбаліст Сяргей Рутэнка.

Чытайце таксама:

Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дочка Макса Дизайнера / адказаць
10.08.2022
а гэта не сястра Наталлі Лубнеўскай?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31