Знайсці
07.08.2022 / 12:05РусŁacБел

Падтапленне дарог і падзенне дрэў. У МНС назвалі фактары небяспекі на 7 жніўня

Па ўсходняй палове Беларусі 7 жніўня месцамі чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру, у асобных раёнах — град. У МНС назвалі звязаныя з гэтым фактары небяспекі.

У гэты дзень высокая імавернасць гібелі людзей на вадзе пры купанні. Магчымыя пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, абрыў ліній сувязі і электраперадач, падзенне слаба ўмацаваных канструкцый і дрэў, падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння. Не выключаецца рост колькасці ДТЗ і няштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі.

7 жніўня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Па ўсходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі пройдуць моцныя ліўні, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе магчымы град. Вецер паўночны, паўночна-заходні, 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с. З-за неспрыяльных умоў надвор'я абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Дзённая тэмпература паветра па краіне складзе +19 — +25 °С. У Мінску без істотных ападкаў, раніцай +14 — +17 °С, днём +21 — +23 °С, вечарам +17 — +20 °С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера