Знайсці
07.08.2022 / 10:184РусŁacБел

Новая хваля актыўнасці сілавікоў у Янаве: шукаюць дыверсантаў на чыгунцы

Гэтым разам з-за меркаванай дыверсіі на чыгунцы правяраюць калгаснікаў, ходзяць па барах ды запраўках, паведамляюць праваабаронцы.

У горадзе Янаве ды раёне ізноў неспакойна: міліцыя ды АМАП ужо некалькі дзён робяць масавыя «візіты» да грамадзян. Падстава — меркаваны выбух на чыгунцы недзе ў Берасцейскай вобласці.

Паколькі ля месца дыверсіі знайшлі каністры з фарбаваным палівам, якое выкарыстоўваюць у калгасах, то сілавікі прайшліся па запраўках, дзе «лажылі тварам у падлогу».

Потым праваахоўнікі пайшлі па калгасах ды калгасніках. Апошняе вядомае месца, дзе сілавікі праявілі актыўнасць — гэта разгон народу з іванаўскага бара «Мёд». Адбылося гэта ў ноч з 5 на 6 жніўня. А другой гадзіне апаўночы, калі бар павінен быў зачыняцца, туды прыехаў АМАП. Прысутным загадалі разысціся, тых, хто не пагадзіўся, затрымалі. Вядома, што пэўная частка пайшла працягваць адпачынак на запраўку. Тады амапаўцы прыехалі і туды, адбыліся яшчэ затрыманні, склалі пратаколы.

Адзначаюць, што акрамя мясцовых міліцыянераў удзел у затрыманнях бяруць мінскія сілавікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.08.2022
ну а че не ложить тварам у падлогу? никто ж ответа не даст
0
хата з краю не спасе ад лукашызму/адказаць/
07.08.2022
лукашыцкае гестапа. рэпрэсіі ўжо дакаціліся і да калгаснікаў…
0
муаммар каддафи/адказаць/
07.08.2022
ром, тренируются
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера