Знайсці
07.08.2022 / 09:281РусŁacБел

Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску

Беларуская федэрацыя кіберспорту атрымала ад Valve эксклюзіўныя правы на асвятленне The International 2022 на беларускай мове. Гэтая інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце федэрацыі, піша Onliner.

Турнір The International упершыню атрымае афіцыйнае асвятленне на беларускай мове. У чэрвені Valve абвясціла аб пачатку прыёму заявак на асвятленне самага галоўнага турніру ў гэтым годзе па Dota 2. Кампанія гатовая была разгледзець прапановы ад студый, якія зацікаўлены ў арганізацыі трансляцый на рускай, кітайскай, партугальскай (Бразілія) і іспанскай (Лацінская Амерыка) мовах.

Аднак прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што запыт на атрыманне ліцэнзіі на асвятленне The International 2022 даступны таксама для студый, гатовых правесці трансляцыю на любых мовах, не ўключаных у пералік асноўных.

The International 2022 пройдзе з 8 па 30 кастрычніка, у ім возьмуць удзел адразу 30 каманд з усяго свету. Летась прызавы фонд турніру склаў больш за $40 млн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.08.2022
Вот это реальный ход - научить белорусов воспринимать свой язык не через политические агитки, а через современную цифровую культуру. Доблестный Франак хоть в чем-то помог или сами справлялись?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера