Знайсці
06.08.2022 / 20:141РусŁacБел

«Ходзяць проста па кватэрах». Мікалаеў закрылі, аб’явілі каменданцкую гадзіну — шукаюць калабарантаў

З мэтай выяўлення дыверсантаў і наводчыкаў у Мікалаеве ўведзена працяглая каменданцкая гадзіна з 23:00 5 жніўня да 5:00 8 жніўня, піша «УНІАН». 

Старшыня Мікалаеўскай абласной рады Ганна Замазеева ў эфіры інфармацыйнага тэлемарафону распавяла, як ідзе ўведзеная мясцовымі ўладамі падоўжаная каменданцкая гадзіна ў горадзе.

«Калабаранты і сепаратысты ёсць, сказаць што іх шмат, мы не можам, але справа дзеліцца на тры этапы. Першае — знайсці іх, потым асудзіць і не дазваляць ім выходзіць пад заклад, таму што наш народ гатовы здзейсніць самасуд над імі. Усе, хто пацярпеў, іх суседзі, блізкія і сваякі, чые жылыя дамы пашкоджаны, чыё мірнае жыццё разбурана, яны сваю злосць пераносяць на калабарацыяністаў. Гэта значыць выпусціць іх пад заклад — гэта пагражае нават іх (калабарантаў — Рэд.) жыццю. Лічым, што лепш за ўсё ім заставацца ў турме да нашай перамогі, ці адпраўляць іх туды, на каго яны працуюць», — сказала Замазеева.

Старшыня Мікалаеўскага аблсавета адзначыла, што правядзенне аперацыі па выяўленню расійскіх дыверсантаў і калабарантаў яшчэ працягваецца, таму аб канчатковых выніках будзе паведамлена ў панядзелак, калі праваахоўныя органы дадуць дазвол на распаўсюджванне гэтай інфармацыі.

«Вынікаў мы пакуль не дамо, бо не можам раскрываць інфармацыю, пакуль доўжыцца каменданцкая гадзіна на працягу 2 сутак. Зараз праходзяць праверку ўсе жыхары Мікалаева. Выезд дазваляецца тым, у каго былі набыты загадзя квіткі, гэта значыць пры наяўнасці квітка і дакументаў можна пакінуць горад», — растлумачыла Замазеева.

Старшыня Мікалаеўскага аблсавета адзначыла, што жыхары, якія засталіся ў Мікалаеве, загадзя назапасіліся прадуктамі, вадой і таварамі першай неабходнасці.

«Насельніцтва падзялілася на дзве часткі — ёсць тыя, якія выехалі за межы вобласці, і яны ўчора праходзілі праверкі на блокпастах. Тыя, хто застаўся, праходзяць праверку зараз. Людзі нармальна да гэтага ставяцца, таму што разумеюць — гэта пытанне далейшай бяспекі ўсяго горада», — сказала Замазеева.

Яна дадала, што праверка жыхароў адпаведнымі органамі адбываецца па ўсіх жылых дамах і кватэрах.

«Ходзяць проста па кватэрах — правяраюць кожную, глядзяць дакументы і мабільныя тэлефоны — правяраюць усё», — дадала Замазеева.

Старшыня Мікалаеўскага аблсавета адзначыла, што расійскай прапагандзе не ўдаецца падарваць дух мясцовага насельніцтва распаўсюджваннем фэйкавай інфармацыі аб тым, што акупанты неўзабаве могуць захапіць Мікалаеў. 

«Так, гэтую тэму людзі абмяркоўваюць на кожнай вуліцы і ў кожным доме, але гэта не падрывае дух насельніцтва. Гэтыя фэйкі не прымушаюць людзей пакідаць горад. Усе гатовы і далей працаваць на перамогу, ніхто масава горад не пакідае», — падкрэсліла Замазеева. 

Як паведамляў УНІАН, 20 ліпеня старшыня Мікалаеўскай АВА паведаміў, што для правядзення аперацыі па выяўленні наводчыкаў акупантаў плануецца за тыдзень-два закрыць Мікалаеў на некалькі дзён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
57
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
2
1
З Беларусi/адказаць/
06.08.2022
А у нас калабаранты цэлая дзеючая улада, дакладней не улада, а акупацыйная хунта
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930