Знайсці
06.08.2022 / 17:07РусŁacБел

СМІ: Намеснік кіраўніка акупацыйнай улады ў Новай Кахоўцы забіты

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці сёння зроблены замах на кіраўніка мясцовай прарасійскай «адміністрацыі» Віталя Гура. Пра гэта паведамілі расійскія СМІ. Пазней яны напісалі, што ён памёр пры транспарціроўцы ў Крым.

Пра замах на Гуру сёння паведаміла РИА Новости. Паводле іх інфармацыі, на Гуру напалі побач з ягоным домам. Невядомыя расстралялі яго з пісталета Макарава, на месцы нібыта выяўленыя стрэляныя гільзы ад ПМ.

Пазней расійскі ваенкар Юрый Кацянок паведаміў, што Віталь Гура памёр пасля замаху, калі цяжка параненага чыноўніка перавозілі ў Крым.

Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Акрамя таго, учора ў цяжкім стане ў Маскоўскі НДІ Скліфасоўскага шпіталізавалі кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзіміра Сальда. Адной з прычын пагаршэння здароўя называюць верагоднае атручванне. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды няма.

24 чэрвеня ў Херсоне быў узарваны ў аўтамабілі кіраўнік упраўлення акупацыйнай адміністрацыі вобласці па моладзевай палітыцы Дзмітрый Саўлучэнка.

Абноўлена. Праз некалькі гадзінаў інфармацыю пра смерць Гура пацвердзіла ТАСС са спасылкай на Кацярыну Губараву, так званую намесніцу кіраўніка вайскова-грамадзянскай «адміністрацыі» акупаванай Херсонскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера