Знайсці
05.08.2022 / 18:541РусŁacБел

У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф

Міністэрства юстыцыі 1 жніўня зарэгістравала Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя футгольфа».

Фота: Вікіпедыя

Федэрацыя плануе развіваць футгольф ў Беларусі і папулярызаваць гэты экзатычны не толькі ў нас від спорту.

Футгольф, як відаць нават з назвы, аб'ядноўвае ў сабе элементы футбола і гольфа. Паводле яго правіл, гулец павінен прайсці поле з 9 або 18 лункамі, імкнучыся загнаць футбольны мяч у кожную з іх за найменшую колькасць удараў. Першы чэмпіянат свету па гэтым відзе спорту прайшоў у 2009 годзе, а міжнародную федэрацыю стварылі ў 2012-м.

У Беларусі першае поле для футгольфа з'явілася ў 2017 годзе ў вёсцы Краснагорка Браслаўскага раёна. Пераможцам першага ў краіне турніру па футгольфе стала каманда з Відзаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Дрын/адказаць/
06.08.2022
водные шахматы надо развивать и ещё борьбу на дистанции 3 километров
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930