«Медуза»: Далучэнне да Расіі падтрымліваюць толькі 30% жыхароў акупаваных тэрыторый
Як паведамляе выданне «Медуза», на замову Крамля на акупаваных тэрыторыях Украіны правялі сацапытанне адносна «далучэння да Расіі». І ягоныя вынікі Крэмль не радуюць.
Два суразмоўцы, блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, расказалі выданню, што ў сярэдзіне ліпеня на занятых тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцей правялі закрытае сацыялагічнае апытанне аб тым, ці хочуць мясцовыя жыхары далучэння да Расіі.
Паводле яго вынікаў, за далучэнне выступілі каля 30%, столькі ж (ва ўмовах акупацыі) выказалася за захаванне абласцей у складзе Украіны. Астатнія «не змаглі адказаць».
Пры гэтым чыноўнікі не сумняюцца, што нягледзячы на нізкі ўзровень грамадскай падтрымкі, «рэферэндумы» «пройдуць як трэба».
0
8
1
0
0
8
Каментары
00
Nick/адказаць/06.08.2022
Трыццаць працэнтаў ад тых, хто застаўся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 134
У ЗША адбыўся першы ў гісторыі паветраны навучальны бой паміж чалавекам і штучным інтэлектам
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера