Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год
Кавун — адзін з улюбёных летніх прысмакаў. Мала хто ведае, але яго можна захоўваць на ўсю зіму. І каб прыгатаваць вам спатрэбіцца ўсяго 15 хвілінаў, піша Onet.pl.
Інгрэдыенты:
- чатыры кіло кавуна,
- сумесь пахучых перцаў (чорны перац, ружовы перац, белы перац, зялёны перац),
- дзве сталовыя лыжкі цукру, чайная лыжка солі і чайная лыжка лімоннай кіслаты на кожны слоік,
- сталовая лыжка насення кропу,
- чайная лыжка харчовай соды,
- кіпень.
Гатаванне:
- Ачысціце кавун з дапамогай соды і зубной шчоткі. Пасля прамыйце яго пад праточнай вадой і высушыце папяровым ручніком.
- Нарэжце яго (не чысцячы) на невялікія кавалачкі і ўкладзіце ў чыстыя і сухія трохлітровыя слоікі.
- Заліце кіпень у банкі, закрыйце і адстаўце ў бок пры пакаёвай тэмпературы на 15 хвілінаў.
- Пасля зліце ваду, выкарыстоўваючы накрыўку з дзіркамі, і дадайце цукар, соль, лімонную кіслату, насенне кропу і перац.
- Нарэшце, зноў заліце банкі кіпенем і закруціце вечка. Перавярніце банкі ўверх дном і загарніце іх у тоўстую коўдру або ручнік. Дайце кансервам пастаяць каля 20-24 гадзінаў. Гатова!
Такія кансервы можна захоўваць на працягу года ў халаднаватым і сухім месцы.
8
4
3
27
0
0
Каментары
01
Мыкола з Люблина /адказаць/08.08.2022
А можно просто пойти в магазин и купить)
01
арбузікі і бебешкі/адказаць/08.08.2022
⤷Мыкола з Люблина , а можна проста пайсці ў агарод і ўзяць. хаця нахрэна самому ісці? -спрашываецца у задачнику. абслуга ж ёсць)
00
Мыкола з Люблина /адказаць/09.08.2022
⤷ арбузікі і бебешкі, я про зиму. Пойти в магазин и купить на Рождество или Новый год. Рецепт же дали, что бы зимой есть!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Падазраваныя ў нападзе на Волкава — грамадзяне Польшчы
 2
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 73
У Польшчы затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у збіцці расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні
 2
Сабралі беларускія арганізацыі ў Польшчы і Літве, якім можна пералічыць падатак на дабрачыннасць
 18
«За халадзец!» Пра што сёння спяваюць і чым жывуць «Галасы ЗМеста», якіх хацелі адправіць на Еўрабачанне?
 9
Стала вядома, дзе ў Мінску адкрыецца першая крама расійскага канкурэнта «Мілы» і «Вострава чысціні і смаку»
У Гродне прадаецца аўтазак. Колькі каштуе?
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера