Знайсці
05.08.2022 / 17:02 1

Як у Гомелі ратавалі затанулую лох-нескую пачвару

У Гомелі правялі выратавальную аперацыю па выцягванні з Валатоўскага возера шасціметровай скульптуры «Валатазаўрыка», якая затанула ўчора днём, пішуць «Сильные новости».

Паводле інфармацыі відавочцаў, спачатку на дапамогу дыназаўру прыйшлі вадалазы Таварыства выратавання на вадзе. Затым пад скульптуру падсунулі надзіманыя падушкі і перамясцілі яе бліжэй да берага.

На фінальным этапе выратавальнай аперацыі задзейнічалі пад’ёмны кран, які выцягнуў дыназаўра на бераг.

Плывучую скульптуру плезіязаўра ўстанавілі ўчора на Валатаўскім возеры ў Гомелі, аднак яна не пратрымалася і паўдня. Праз некалькі гадзін уся канструкцыя пайшла пад ваду. Аказалася, што ў адным з паплаўкоў, якія трымаюць скульптуру на вадзе, быў няспраўны кран. З-за гэтага дыназаўр нібыта і пайшоў пад ваду.

Чытайце таксама:

Лох-нескую пачвару спрабавалі пасяліць у Гомелі, але яе хапіла толькі на адзін дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
Сумна
Абуральна
1
Праз некалькі гадзін уся канструкцыя пайшла пад ваду. / адказаць
06.08.2022
гАдзін ці гадзІн ?


гАньба ,  ̷т̷и̷х̷о̷в̷н̷о̷с̷к̷а̷я̷ , ці ганьбА ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31