Знайсці
05.08.2022 / 15:46 1

МАЗ знізіў продажы ў РФ на 31% па выніках сямі месяцаў

Продажы МАЗа ў Расіі падаюць на фоне скарачэння рынку новых грузавікоў, сведчаць звесткі агенцтва «Аўтастат», заснаваныя на інфармацыі аб рэгістрацыі аўтамабіляў, заўважыў reform.by.

У студзені-ліпені расійскі рынак грузавікоў скараціўся на 20,8% да 44,3 тысяч аўтамабіляў. Новыя рэгістрацыі МАЗаў пры гэтым упалі на 31% да 2343 адзінак.

У ліпені расійскі рынак упаў на 30,6% да 9575 машын, а МАЗ паказаў падзенне на 42,4% да 547 адзінак.

Доля беларускага вытворцы ў ліпені 2022 года скарацілася да 5,3%. Год таму яна складала 6,1%.

Лідарам расійскага рынку па выніках сямі месяцаў застаўся КАМАЗ. Яго продажы скараціліся на 12,1% да 17,56 тысяч адзінак.

Трэба адзначыць, што ва ўмовах санкцый расійскія спажыўцы зусім не спяшаюцца перасаджвацца на МАЗы, застаўшыся без еўрапейскіх аўтамабіляў або сутыкнуўшыся са зніжэннем вытворчасці расійскіх марак. Чэмпіёнамі росту сталі кітайскія вытворцы. SHACMAN павялічыў збыт у 3,3 разы — да 3800 машын, HOWO — у 2,7 разы да 1909 адзінак, JAC — у 2,2 разы да 1300 машын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Во як / адказаць
05.08.2022
Зразумеў так, што усе чакаюць "хуткай" "перамогі" над Украінай, у выніку якой, усё адкруціцца ў зад.
Яны не разумеюць, пауль, што, як было, ужо не будзе ніколі. І хочуць расейцы таго, ці не, але
прыйдзецца перасесьці на мазы і камазы.
 Альбо маем сітуёвіну, шта мазы такое лайно, што, нават пад санкцыямі, гэта лайно
не задавальняе старэйшага брата.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31