У Пінску прайшлі суды над затрыманымі ў выніку зачысткі. Асудзілі не менш за восем чалавек
Учора ў Пінску праходзілі суды над тымі, да каго сілавікі прыйшлі 2 жніўня. Частку з затрыманых судзілі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт.19.11 КаАП), іншых — па артыкуле аб «супраціве міліцыі» (арт.24.3 КаАП), паведамляе «Вясна».
Суддзя Андрэй Бычыла прызначыў:
— 15 сутак арышту Сяргею Савічу па арт. 19.11,
— 15 сутак арышту Дзмітрыю Быкаву па арт. 24.3,
— штраф памерам 30 б.в. (960 рублёў) Алесю Рамановічу па арт. 19.11,
— невядомае пакаранне Віктару Зельману па арт. 19.11,
— невядомае пакаранне Міхаілу Кавалевічу па арт. 19.11.
А суддзя Вольга Лубнік прызначыла:
— 15 сутак арышту Сяргею Супрановічу па арт. 24.3.
Акрамя таго, Лубнік пачала судзіць Дзяніса Сядых, але ў паседжанні быў абвешчаны перапынак да 14:30.
Таксама судзілі Місюру (імя «Вясне» невядомае), яму далі 15 сутак адміністратыўнага арышту.