Знайсці
1
Лідкін боршч /адказаць/
06.08.2022
Аб мове. Траюрадны брат нарадзіўся, скончыў школу ў вёске, залаты медаль, добрае валоданне нямецкай мовай, у БДУ на гістфак, чырвоны дыплом. Але як ён пакутаваў ад свайго маўленьня, як ён зайздросціў мне, гарадскому хлопчыку. А я, наадварот, калі прыязджаў на лета, цягнуўся да яго матулі, беларуская мова, настаўніца, усё жыццё на роднай мове. Так і ўсе нашыя сілавікі, што радавыя, што генералы, пакутуюць, што яны сельскія хлопцы, і вось шанец стаць менчукоў - таму язык у д.пу, гавару толька па-руску. Як казаў мой знаёмы: Прыехаў з вёскі, з'еў два батоны, і ўжо не ведаеш, што такое вэнджыная каўбаса?
1
атож/адказаць/
06.08.2022
На жаль, значна больш зараз каментароў па-расейску і на сайце НН. Раней такога не было :(
1
Замшэлы/адказаць/
06.08.2022
Лідкін боршч , прабачце, але, ўсё і нашмат прасьцей, і складаней адначасова.
Дзе вы бачылі, каб прэзыдэнт краіны, з задавальненьнем, зьдзекваўся над сваім ва ўгоду чужынскаму ???
 лукашэнка - люстэрка сучасных беларусаў, якія шукаюць,  да якой крыгі прыбіцца і прыстаць, прадаўшы сябе і сваё, дзеля матэраяльнага дабрабыту тут і цяпер. У беларусаў, большасьці, не стаіць пытаньне мовы, культуры, свайго і свайго для сябе.
 На першым мейсцы - дабрабыт тут і цяпер, асабліва для свайго сямейства, што і адлюстроўвае лукашэнка. Падману ўсіх, прадам сваё, знішчу сваё, але атрымаю прыбытак на адзін месяц наперад, падмануўшы сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў, затое АДЗІН месяц будзе прыбытковы. У этым - сутнасьць сучасных беларусаў.
0
Замшэлы/адказаць/
06.08.2022
P.S. Беларусы намагаюцца падмануць усіх і кругом, але атрымліваецца падмуныць толькі сябе...
4
Francee/адказаць/
06.08.2022
Bon jour.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера