Знайсці
05.08.2022 / 12:533РусŁacБел

Прапагандысты абурыліся выкананнем песні «Акіяна Эльзы» на Зыбіцкай. Цяпер спявачка не выходзіць на сувязь

У сеціве з’явілася відэа вулічнага канцэрта на Зыбіцкай каля бара «Слоікі-бутэлькі» 3 жніўня. Пры вялікай падтрымцы публікі спявачка Мэрыем Герасіменка выканала песню ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» «Обійми». На спявачку абрынуліся прапагандысты. Цяпер сувязі з дзяўчынай няма. Што з ёю, невядома.

 

На наступны пасля канцэрта дзень у адным з праўладных тэлеграм-каналаў зʼявіўся пост: «Падкажыце хто-небудзь, а мінскія ўлады ўвогуле ў курсе, што ў іх у цэнтры горада робіцца? Напярэдадні на Зыбе адбыўся бчбшный шабаш». Аўтары падкрэсліваюць, што дзяўчына выступала ў белай футболцы з чырвоным сэрцам на грудзях.

«Публіка была вельмі задаволеная такім святам непаслушэнства», — напісалі прапагандысты.

Яны зазначылі, што прагледзелі сацыяльныя сеткі Мэрыем і апублікавалі скрыншоты пастоў, дзе яна выказвае падтрымку пратэстам і асуджае дзеянні ўладаў. «Вось гэта спакойна выступае ў цэнтры Мінска, у 2022 годзе, напярэдадні «гадавіны мецяжу», — накручвалі яны. 

«Можа хопіць ужо сюсюкацца? — адгукнуўся другі канал. — Стварыць мабільны атрад з адпаведнымі паўнамоцтвамі, наклеіць ім на шаўроны лагатып кафэ Oʼpetit, раздаць гумовыя палкі і хай нясуць у прыватны бізнес разумнае добрае і вечнае. Сурʼёзна, трэба ўжо нешта рабіць, каб нават ідэй у такіх змагароў не ўзнікала. А то неяк памяць у іх моцна кароткая апынулася».

Сказаў сваё слова і Азаронак.

«Ужо зла не хапае. Колькі гэта можа працягвацца? Колькі трэба гадоў? Два гады не хапіла? 7? 10? 50? Няўжо няма каму паглядзець, што робіцца ў ВНУ, у барах, у тэатрах, у рэстаранах? І ўжо адкрыта на вуліцы». Ён зноў зазбіраўся «з паплечнікамі» ў рэйд па Зыбіцкай.

Цяпер, паводле «Зеркала», Мэрыем не выходзіць на сувязь. Паводле непацверджанай інфармацыі выдання, спявачка, як і ўладальнік бара «Слоікі-бутэлькі», маглі быць затрыманыя.

Мэрыем Герасіменка — мінская спявачка, салістка Meriem Band. Ёй 28 гадоў. Яна ўдзельніца шматлікіх шоу для спевакоў, у тым ліку расійскага «Голаса», шоу «Песні» на ТНТ, украінскага «Голос країни».

«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам 

Як «інфаспецназаўка» Бондарава, што нішчыць беларускае, падначаліла чыноўнікаў цэлай вобласці ВІДЭА 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28
05.08.2022
Лукашэнаўскія людажэры ўсё ніяк не супакояцца і не нап'юцца крыві беларусаў. Для іх шчасце - гэта чалавек без языка і у кайданках
0
С.Якера/адказаць/
05.08.2022
Я не буду тратить патроны, Свой топор я буду тупить… Будут сыпаться долу шевроны. Не забыть! Не простить! Только мстить!
0
Уладзімір/адказаць/
05.08.2022
Я так разумею, что Zондер-каманды хутка пачнуць хапаць людзей, што размаўляюць украінскаю мовай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930