Знайсці
05.08.2022 / 10:02РусŁacБел

ISW: Украіна ўпершыню пачынае актыўна вызначаць ход вайны

Украіна захоплівае стратэгічную ініцыятыву і вымушае Расію пераразмяркоўваць сілы і мяняць прыярытэты ў адказ на ўкраінскія контрнаступальныя аперацыі, пішуць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы, паведамляе BBC.

Расійская армія ўсё часцей перакідае асабовы склад і тэхніку ў Херсонскую і Запарожскую вобласці, што шкодзіць намаганням па захопе Славянска і Северска, ад якіх яна, падобна, адмовілася. Расія таксама перакідвае артылерыю і авіяцыю ў Крым з іншых рэгіёнаў Украіны.

Раней расійскія сілы ўжо адводзілі або прыпынялі наступальныя аперацыі на Харкаў і паўднёвую вось, каб зрабіць прыярытэтным захоп Луганскай вобласці, але тады яны рабілі гэта па ўласнай ініцыятыве, зыходзячы з прыярытэтаў камандавання.

Цяпер жа расійскія войскі, здаецца, рэагуюць на пагрозу ўкраінскага контрнаступлення ў Херсонскай вобласці, а не свядома выбіраюць мэты для канцэнтрацыі сваіх намаганняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера