Знайсці
05.08.2022 / 09:001РусŁacБел

Канадская Nutrien лічыць, што экспарт беларускага калію за паўгода ўпаў удвая

Канадская кампанія Nutrien, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў мінеральных угнаенняў, у сваёй паўгадавой справаздачы ацаніла зніжэнне экспарту калійных угнаенняў з Беларусі і Расіі, піша Reform.by.

Па яе даных, адгрузкі з Расіі ў першым паўгоддзі скараціліся прыкладна на 25%, а з Беларусі — на 50%. Пры гэтым вялікая частка беларускага экспарту ўгнаенняў прыйшлася на першы квартал гэтага года.

«Абмежаваныя пастаўкі калію з Расіі і Беларусі ўтрымлівалі цэны на калій на гістарычна высокім узроўні на працягу першай паловы 2022 года. Паводле ацэнак, пастаўкі калію з Расіі і Беларусі ў першай палове 2022 года скараціліся прыкладна на 25 і 50 адсоткаў адпаведна», — гаворыцца ў справаздачы кампаніі.

З лета мінулага года Белстат не публікуе звесткі аб экспарце калійных угнаенняў з Беларусі.

Абмежаванне паставак з Беларусі і Расіі вымусіла кампанію звузіць дыяпазон прагнозу збыту калію ў 2022 годзе да 61-64 млн т. 

Таксама ў справаздачы адзначаецца складаная сітуацыя на рынку азотных угнаенняў.

«Рэзкі рост цэн на прыродны газ у Еўропе зноў прывёў да зніжэння аб'ёмаў вытворчасці азоту ў рэгіёне. Скарачэнне паставак аміяку ў Еўропу і значнае скарачэнне расійскага экспарту аміяку з Чорнага мора аказваюць ціск на глабальную даступнасць аміяку. Мы чакаем высокага сезоннага попыту на азот у другой палове 2022 года пасля перыяду адкладзеных закупак з-за валацільнасці базавых коштаў», — адзначылі ў кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.08.2022
Вынikae, што санкцыi - гэта фiкцыя?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера