Знайсці
04.08.2022 / 23:0810РусŁacБел

Спіс птушак Беларусі можа папоўніцца новым відам

Бярэзінскі біясферны запаведнік паведаміў, што неўзабаве спіс птушак нашай краіны можа папоўніцца новым відам, і гэта дзякуючы выкарыстанню спадарожнікавага GPS-перадатчыка. 22 ліпеня быў адзначаны пралёт над запаведнікам дэлаверскай чайкі.

Дэлаверская чайка. Фота Аляксея Лявашкіна з Ніжняга Ноўгарада

Гэта паўночнаамерыканскі від, прадстаўнікі якога ў апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятаюць у Еўропу. У сакавіку пралёт абсталяванай перадатчыкам чайкі, якой далі імя Кайзерка, прайшоў і праз Беларусь. Тады дэлаверская чайка ляцела на ўсход на новае месца гнездавання.

Дакладна вядома, што яна разам са сваім партнёрам гнездавалася пад Ніжнім Ноўгарадам і вывела нашчадкаў сярод гнездавой калоніі шызых чаек. А на шляху зваротнай міграцыі на зімоўку ў Заходнюю Еўропу чайка пралятала Беларусь (трэцяя рэгістрацыя) і ўпершыню перасекла тэрыторыю Бярэзінскага запаведніка.

Калі Беларуская арніта-фаўністычная камісія (БАФК), без рашэння якой назіранні за новымі і многімі рэдкімі для краіны відамі не маюць навуковай сілы, ухваліць рэгістрацыю дэлаверскай чайкі, то гэты від папоўніць спіс птушак Беларусі ў цэлым і Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў прыватнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
а я свае вочы выплакала даўно/адказаць/
05.08.2022
кусствовед и ценитель пгекгасного, а вочы - так - у яе вечна навесяле. ні слязінкі не прараніла, нават калі дазналася, што 18 год можа не ўбачыць мужа, у вачах гулялі вясёлыя аганькі...
ажна мне было неяк няёмка на гэта глядзець...
0
Весьма снисходительно и деликатно замечу:/адказаць/
05.08.2022
тушка рэдкая, неча на зеркало (в нашем сллучае - Модератора) пенять, коли рожа крива. Вы в первую очередь и попираете Правила комментирования, порой просто хамски.
0
..ушка рэдкая/адказаць/
06.08.2022
ну все ясно, кто в доме хозяин. ему так можно и про рожу кривую сказать и про толсто.. а ты только знай кушай себе да молчи
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера