Знайсці
04.08.2022 / 22:00РусŁacБел

Расіяне вельмі прайгралі, скупаючы золата па парадзе дзяржавы

Патрапіўшы пад першыя сур'ёзныя санкцыі, расійскія ўлады ў сакавіку пачалі пераконваць грамадзян да ўкладанняў у золата, тоны якога назапасіліся на балансах дзяржбанкаў. «Такія ўкладанні могуць стаць добрай альтэрнатывай куплі валюты», — заяўляў прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. Але ўсё аказалася зусім не так.

Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заяўляў, што на фоне нестабільнай геапалітычнай сітуацыі ўкладанні ў золата стануць ідэальнай альтэрнатывай скупцы даляраў.

Расійскія прыватныя кампаніі, паверыўшы парадам, з сакавіка ставілі рэкорды па закупцы залатых зліткаў. Лік пайшоў на дзясяткі тон, павышаным попытам карысталіся зліткі вагой ад 1 кг.

Адным з рэкардсменаў па продажах стаў Сбербанк, які даў справаздачу аб продажы золата на 10,9 тоны. На цэлыя тоны ішоў лік і ў іншых банкаў: у сярэдзіне красавіка ВТБ паведамляў аб продажы кліентам 2 тон золата ў злітках. ПСБ за апошнія чатыры месяцы прадаў кліентам 1 тону залатых зліткаў. 

Аднак акурат з таго часу золата стала імкліва таннець. Калі 3 сакавіка золата можна было купіць па 7264 рубля за грам, то цяпер толькі па 3201 рубля.

Такім чынам, расіяне ўжо страцілі 56% ад першапачатковых укладанняў, калі пераводзіць на грошы — то гэта больш за 2 мільярды расійскіх рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930