Знайсці
04.08.2022 / 20:131РусŁacБел

Мінсельгасхарч: Малака колькі заўгодна, а вось з тэтрапакамі праблема

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка пракаментаваў чуткі пра недахоп малака ў крамах. Паводле ягоных слоў, малака на ўнутраным рынку дастаткова, але з-за санкцый ёсць складанасці з тэтрапакамі, перадае БелТА.

«У краіне вельмі высокі ўзровень развіцця малочнай жывёлагадоўлі. Пры вытворчасці ў мінулым годзе 7,8 млн тон малака мы спажываем парадку 3 млн тон, астатняе экспартуецца.

Сёлета ў нас працягваецца тэндэнцыя да нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці. Малако адпраўляецца на перапрацоўку, мы вырабляем шырокі асартымент сыроў, масла, цэльнамалочнай прадукцыі. Забяспечваем патрэбы нашага насельніцтва на 100%, гэта першарадная задача», — падкрэсліў Вадзім Шагойка.

У той жа час чыноўнік адзначыў, што ёсць праблемы з упакоўкай, дзеля чаго змяншаецца асартымент прадукцыі: «Ёсць пэўныя складанасці з тэтрапакамі, але гэта пытанне вырашаецца. Нашыя вытворцы шукаюць іншыя рынкі пастаўкі дадзенай упакоўкі, прапрацоўваецца супрацоўніцтва з вытворцамі Кітая і іншых дружалюбных краін… А пакуль, каб не было змяншэння аб'ёмаў, беларускія вытворцы актыўна перастроіліся на вытворчасць малака ў ПЭТ-бутэльцы, у плёнцы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Жнівень/адказаць/
05.08.2022
Як той казаў: і хлопец ты добры, і даць есць што табе, але, прабач, загарнуць няма ў што...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930