Знайсці
04.08.2022 / 18:586РусŁacБел

У Польшчы ўкраінец ударыў нажом беларуса. Яны маглі разысціся ў ацэнцы вайны

У польскім Любліне ў замаху на забойства беларуса падазраюць 34-гадовага ўкраінца Максіма В. Мужчыны разам выпівалі і падчас гэтага, па версіі абвінавачанага, пачалі спрачацца пра вайну ва Украіне. Скончылася тым, што ўкраінец напаў на апанента з нажом, піша Interia.pl.

Фота ілюстрацыйнае

Пракуратура Любліна высветліла, што 1 сакавіка Яўген Б. прыехаў з Беларусі ў Казлоўку Любартаўскага павета, дзе спыніўся ў адной з кватэр, каб адбыць каранцін перад пачаткам працы. Там ён пазнаёміўся з Максімам В., з якім яны разам выпівалі.

Яўген Б. пасля застолля ўжо збіраўся класціся спаць, калі 34-гадовы мужчына накінуўся на яго ззаду, схапіў адной рукой, а другой нанёс некалькі ўдараў нажом у грудзі і правае плячо.

Беларусу ўдалося ўцячы, ён выбег з будынка і спыніў на вуліцы машыны, вадзіцелі якіх выклікалі хуткую дапамогу і паліцыю.

У той жа дзень супрацоўнікі паліцыі, якія патрулявалі тэрыторыю, затрымалі Максіма В., падчас агляду ў яго знайшлі рэчы параненага. Падазраванага затрымалі.

Паводле пракуратуры, на допыце Максім В. адразу прызнаў, што махаў нажом у бок пацярпелага, але патлумачыў, што не хацеў наносіць яму нажавыя ўдары. Ён сцвярджаў, што спрачаўся з Яўгенам Б. пра вайну ва Украіне, бо пацярпелы бок нібыта адмаўляў, што расійскія войскі нападаюць на Украіну і з Беларусі. З іншага боку, беларус сцвярджае, што не ведае, якімі матывамі кіраваўся ўкраінец.

Любартаўская раённая пракуратура абвінавачвае Максіма В. у замаху на забойства, прычыненні шкоды здароўю, крадзяжы і стварэнні Яўгену Б. непасрэднай небяспекі для жыцця або цяжкага пашкоджання здароўя. Максім В. раней быў судзімы за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
18
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
37
2
гердзень /адказаць/
05.08.2022
баец, у яго краіне вайна, а ён тут кідаецца з нажом у Польшчы
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.08.2022
гердзень

Да плевать вся Украина хотела на эту войну, кроме небольшой части солдат и "слуг народа"
0
</Они нам только соседи>/адказаць/
06.08.2022
Идиотов везде хватает, а когда еще подопьют....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930