Знайсці
04.08.2022 / 18:253РусŁacБел

У Віцебску з'явіўся мурал з грэчаскай калонай і васількамі

Праца мастака Глеба Каштанава з'явілася ў рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні», які быў запушчаны «Беларусбанкам» з нагоды яго векавога юбілею. Мурал у Віцебску — пяты з гэтай серыі, але першы ў горадзе, піша сайт Blizko.by.

Адрас дома, дзе з'явілася праца — праспект Будаўнікоў, 20, корпус 1.

У цэнтры карціны — грэчаская калона, якую ўпрыгожылі васількамі са слуцкіх паясоў. На калоне сядзіць мастак, які малюе неба. У ніжняй частцы мурала намаляваныя гарадскія віды, якія нагадваюць малюнкі Марка Шагала.

У левым верхнім куце — вершнік у аблоках, вобраз якога можа прачытаць кожны па-свойму. Хтосьці ў гэтым, як зазначае Blizko.by, убачыць адсылку да герба Віцебскай вобласці, хтосьці — палёт фантазіі героя карціны, а хтосьці — вобраз паганскага Ярылы, які нясе святло і росквіт людзям.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
04.08.2022
14-га - дзень будаўніка
0
Valadzimir/адказаць/
04.08.2022
Гэта не грэчаская калона. Прафаны, халтуршчыкі і недавучкі паўсюль...
0
а ў грэцкім зале, а ў грэцкім зале... мы ж бе лая/адказаць/
05.08.2022
"Прафаны, халтуршчыкі і недавучкі паўсюль"

ну што ж вы так пра сябе... можа навучыцеся шчэ чытаць... вось напісана - "грэчаская калона, якую ўпрыгожылі васількамі са слуцкіх паясоў" што не так?

і вогуле... мастак так бачыць)

а ў версе там шчэ вершнік дзіўны. нібы касманаўт... ці гэта святы?
а такая Пагоня неправаслаўная некананічная не засмучае спадара?)

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930