Знайсці
05.08.2022 / 00:1023РусŁacБел

Ідэолага рэпрэсій генерала Арчакова адправілі ў адстаўку, як толькі ён дасягнуў пенсійнага ўзросту. А сям'я заняла паказальную пазіцыю

За што знялі аднаго з «ястрабаў» лукашэнкаўскага рэжыму, народжанага ў Расіі куратара спецслужбаў, арганізатара тэрору 2020—2022 гадоў генерала Уладзіміра Арчакова?

Стала вядома, што генерала Уладзіміра Арчакова, намесніка сакратара Рады Бяспекі, знялі з пасады — адпаведнае рашэнне апублікавана сёння ноччу на pravo.by. 

Генерал-маёр Арчакоў — заўважная фігура. У Радзе бяспекі ён служыў з 2014 года, да таго — узначальваў КДБ па Віцебскай вобласці. 

Родам з Екацярынбурга, гэты спецслужбіст бескампрамісна змагаўся не толькі з людзьмі іншых палітычных поглядаў, але і з гісторыяй Беларусі. 

Чытайце таксама: Гісторыкі называюць здрадай Беларусі тое, што пішацца пра гістарычную памяць пад кіраўніцтвам Арчакова

Ëн публічна намякаў на перспектыву смерцяў палітычных дзеячаў эміграцыі ў аўтакатастрофах, даваў рэкамендацыі для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы душыцелям з душыцеляў. Але яго знялі. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» лічаць, што апошнія два гады генерал «адбываў нумар», бо не з рукі было выганяць заслужанага для сістэмы чалавека да генеральскай пенсіі — Арчакоў нарадзіўся ў 1967 годзе. Сёлета яму споўнілася 55 год — узрост для генерала, пасля якога далейшы кантракт працягваецца толькі ўказам Лукашэнкі. 

Арчакову кантракт працягнуць маглі, але не працягнулі.

Фота: прэс-службы ДПК

Людзі з сілавых структур адной з прычын называюць правал «Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі», якую распрацоўваў Арчакоў.

На прэзентацыі сваёй канцэпцыі генерал казаў наступнае: «Для Беларусі важна абараняць сферу сэнсаў, таму мы прытрымліваемся менавіта такой мадэлі. У канцэпцыі вылучаны тры кірункі ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі: сфера сэнсаў, абарона інфармсетак і абарона інфармрэсурсаў», — цытавала Арчакова БелТА. 

Сам Арчакоў напісаў сакрэтную дысертацыю (ёсць від навуковых работ з грыфам сакрэтнасці) па тэме «Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі». За гэта ён атрымаў навуковае званне. 

«У Радзе бяспекі з «канцэпцыяй інфармацыйнай бяспекі» насіліся як з пісанай торбай: патрацілі гады, процьму сродкаў, прыцягнулі сотні «экспертаў», з помпай прэзентавалі дзясяткі старонак выніковага тэксту, а што аказалася? — кажа назіральнік. — А аказалася, што ў «сферы сэнсаў» пара пацаноў з Варшавы (маецца на ўвазе рэдактары «Нехта» — НН) выкачалі ў лужыне і генералаў Рады бяспекі, і «майстроў слова» з Макаёнка і Камуністычнай. А адносна «абароны рэсурсаў» — праціўнікі дыктатуры скралі амаль усе базы даных, якія толькі ёсць. І перадалі Байполу», — дадаў чалавек, знаёмы з генералам.

Ёсць і другі аспект, мяркуюць назіральнікі. Паводле словаў калег, у сістэме ў цэлым узяты курс на звальненне ўсіх ідэолагаў, якія, на думку Аляксандра Лукашэнкі, «правалілі 2020 год»: звольненыя ідэолагі Адміністрацыі прэзідэнта, ідэолагі выканкамаў. Цяпер прыйшла чарга генералаў Рады бяспекі. 

«Нашай Ніве» стаў вядомы і паказальны факт. Родныя генерала не падтрымлівалі таго, што ён рабіў, і падчас падзей 2020—2022 гадоў былі на баку беларускага народа. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
192
Панылы сорам
5
Ха-ха
183
Ого
19
Сумна
9
Абуральна
32
0
Решение вопроса/адказаць/
06.08.2022
сэм, Лукашенко думает, что пусть будут лучше недотепы вокруг него, чем получить в один прекрасный момент табакерочкой по кумполу!)))
1
Valadzimir/адказаць/
06.08.2022
На самой справе з "сэнсамі" ўсё значна праблемней і сур'ёзней, чым гэта пададзена у артыкуле. Пра вельмі сур'ёзны крызіс у гэтай сьферы ў Расеі, што праз некаторы час можа нават паставіць пытаньне аб яе існаваньні, красамоўна сьведчыць тое, што на "салаўіных вечарах" на расейскім тэлебачаньні пытаньне наконт сэнсаў, ідэй і ідэалогіі ўзьнімаецца і бурна абмяркоўваецца рэгулярна. І кожны раз толькі канстатуецца тупіковасьць сітуацыі і правальнасьць усіх спроб нешта тут знайсьці і прыдумаць.  І ўжо да абсалютнага ідэйна-сэнсавага тупіка прыйшоў Захад, дзе пад сьягам ЛГБТ ужо пачынаецца гвалтоўна-прымусовы працэс паступовай прыродна-біялагічнай трансфармацыі чалавека.
Што да РБ, то з-за правінцыйна-месцячковага сьветапогляду беларусаў, як, дарэчы, і украінцаў, іхныя інтэлектуальныя сялебраці і фялёзяфы ад гэтай праблематыкі вельмі далёкія. Яны і актыўная частка беларусаў зараз галоўны сэнс жыцьця бачаць у тым, каб сілавікі іх не білі і не кідалі ў турмы, а чыноўнікі далі спакойна зарабляць грошы, а каб гэтае "райскае жыцьцё" прыйшло, трэба адхіліць ад улады цяперашні рэжым -  і потым ціпа ўсё адбудзецца "аўтаматычна". Натуральна, гэткі просты "сэнс жыцьця" зразумець і прыняць непараўнальна лягчэй, чым складаны аналіз ідэйна-сэнсавага крызісу загніваючых імперый. Вось, напэўна, па гэтай прычыне сцёбная "пара пацаноў з Варшавы" так удала "выкачвае ў лужыне" сваіх "рэжымных" апанентаў, уцягнутых у моцны духоўны крызіс алігархічна-"дэмакратычнай" Расеі, якой яны прыслугоўваюць.
0
Ерома/адказаць/
06.08.2022
Паляшук, у такую жару многа піць няльзя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930