Знайсці
04.08.2022 / 17:30РусŁacБел

SPRAVA сёлета б’е рэкорды: на фестываль раскупленыя ўсе квіткі

Упершыню ў гісторыі фестывалю ў вёсцы Белая Царква ля Чарэйскага возера (Чашніцкі раён) усе квіткі распрададзеныя за пяць дзён да пачатку падзеі. Дадатковыя 210 квіткоў, якія арганізатары выставілі на продаж учора, былі раскупленыя за дзве хвіліны, піша Reform.by.

Фестываль SPRAVA ў 2019 годзе

Міжнародны фэст-узаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі SPRAVA будзе праходзіць сёлета 6-7 жніўня — ужо ў гэтыя выходныя.

Музычная праграма падзеі абяцае быць унікальнай. На фестывалі будуць працаваць пяць сцэн-прастор: Вежа (mechta) — электронная і ды-джэй-сцэна; Пляж (шаткавалка) — эксперыментальная эмбіент-сцэна з візуальным, тэатральным зместам; Амфітэатр (студыя 42) — альтэрнатыўная сцэна; Сцэна — музыка; Сад — прастора для кніг, зносін і стварэння. Сярод выступоўцаў заяўленыя: «Грёзы Пафнутия», Triangle, JJ.ok, аркестр «ОКО», праект DAH, tochka K, праект 5/4, Primary noise, Tsviki, гурт «Сны синей собаки», «Morkvoцвет», Garlic&pumpkin stringband, «Колорит Кульмана», «Вовка Плюмбум», Big Daddy Blues ды іншыя музыкі.

Таксама падчас фестывалю можна будзе наведаць: тэатр, запіс падкаста, гутаркі з аўтарамі кніг, публічныя чытанні, ціхія экскурсіі, маркет рамеснікаў, майстар-класы, сустрэчы з арнітолагам і шмат іншага.

Каманда фэсту на чале з культурным падзвіжнікам і рэжысёрам Мацвеем Сабуравым выказвае падзяку публіцы за такую ўвагу да падзеі, але паведамляе, што новых квіткоў, на жаль, не будзе.

«Мы беражліва ставімся да гасцей, удзельнікаў і нашага месца, таму магчымасцяў прыняць бясконцую колькасць людзей у нас няма, — просяць паставіцца з паразуменнем да сітуацыі арганізатары. —

Камфортнае размяшчэнне гасцей у кэмпінгу, колькасць інфраструктуры, ежы і іншыя радасці ўплываюць на якасць правядзення і наведвання фестывалю».

Купіць білеты — на адзін дзень, без кэмпінгу, «проста дзве гадзіны пагуляць па фэсце» — сёння немагчыма, падкрэслівае каманда. Яны не будуць прадавацца. Выключэнне зробленае толькі для жыхароў тутэйшых вёсак, якія мусяць мець магчымасць наведаць падзею, што ладзіцца ў іх родных мясцінах.

Для тых, хто сёлета не здолее патрапіць на SPRAVA, каманда парупілася пра анлайн-трансляцыю якая будзе весціся на канале івэнта.

Таксама дадатковыя мерапрыемствы будуць зладжаныя пры канцы жніўня, абяцаюць арганізатары дзеі, — сачыце за анонсамі ў сацсетках фестывалю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930