Знайсці
07.08.2022 / 13:45 11

Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады

Дапусцім, што вы добра патрэніраваліся ці проста вельмі хочаце піць. Незвычайны прысмак вады можа таксама быць трывожным сігналам. 

Фота: pixabay.com

Калі вада з-пад крана ці з крамы нібыта мае салодкі прысмак, гэта можа быць сімптомам цукровага дыябету. Пры ім парушаецца выдзяленне інсуліну і кантроль узроўню цукру ў крыві. Дыябет, які не лечаць, вядзе да павышэння ўзроўню глюкозы, што можа выклікаць салодкі смак у роце. Калі гэта ваш выпадак, вы адчуеце гэты смак, калі вып’еце крыху вады.

Салодкі фруктовы пах і смак могуць таксама быць прыкметамі ўскладненняў дыябету. Адно з іх — кетаацыдоз, непасрэднае наступства дэфіцыту інсуліну ў арганізме. Калі інсуліну не хапае, цела не можа выкарыстоўваць цукар як паліва для сябе і вырабляе энергію з тлушчу. У выніку ў арганізме назапашваюцца кіслоты пад назвай кетонавыя целы, павышаецца ўзровень ацэтону. Сярод магчымых наступстваў — кома і смерць.

Салодкі смак вады можа быць наступствам не толькі дыябету, але і іншых хвароб, у тым ліку вірусных, прыёму некаторых лекаў, асаблівасцяў дыеты (нізкавугляводныя дыеты таксама спрыяюць таму, што вада робіцца салодкай).

Нават звыклыя хваробы накшталт прастуды, грыпу ці запалення пазух могуць прывесці да таго, што ў сліне будзе больш глюкозы, адсюль з’явіцца і салодкі смак у роце.

Пашкоджанне нервовай сістэмы здольнае змяніць тое, як чалавек адчувае смак. Людзі, якія перажылі інсульт, часта распавядаюць пра блытаніну ў адчуваннях, у тым ліку ў адчуванні смаку і паху. На салодкі ці металічны смак на вуснах скардзяцца некаторыя пацыенты з пякоткай, яго прычына — вяртанне змесціва страўніка ў стрававод і ажно да рота.

Цяжарнасць выклікае змены ў гарманальнай і стрававальнай сістэмах жанчыны, што таксама можа прывесці да блытаніны ў смаках ды пахах. На такое здольныя і некаторыя лекі — напрыклад, тыя, што выкарыстоўваюцца пры хіміятэрапіі. Нарэшце, пухліны ў лёгкіх ці дыхальных шляхах могуць уплываць на выраб гармонаў і такім чынам таксама спрыяць зменам у смаку.

Смак вады таксама залежыць ад крыніцы, адкуль яна да нас трапляе, і нават ад посуду, з якога вы п‘ёце гэтую ваду, асабліва калі вы толькі што дасталі гэты посуд з пасудамыйкі.

Чаму нельга двойчы карыстацца пластыкавымі бутэлькамі

Колькі вады насамрэч трэба піць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
я вам далеко не света / адказаць
07.08.2022
Vik, уважаемый) к вашему сожалению я немножечко случайно знаю как кто где и когда "добывал" уголь... имея (или имев - плюсквамперфект) при этом свои рудники
0
шпиц отца дочки Макса Дизайнера / адказаць
07.08.2022
вопрос не в том, яки будзе смак у вады
вапрос у тым - а ци знойдзецца хто, каб падаць шклянку вады?
0
Satan / адказаць
07.08.2022
антипапа, тю... я ж махровый атеист. Ну какие святые у атеистов? Да, я сам... если миллионов 10 долларов в месяц будут платить, то буду тексты для бт писать! Я дорого продаюсь. Но продаюсь, как и всё в этом мире
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31