Знайсці
04.08.2022 / 13:064РусŁacБел

Зянковіч планаваў ствараць у Беларусі «партыю візіянераў». Што адбываецца сёння ў судзе па «справе дзяржперавароту»

У Мінску працягваецца суд па «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». На лаве падсудных — Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук, Юрый Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. На судзе ўсім зачыталі абвінавачванні. Фядута прызнаў віну часткова, а Кастусёў — не прызнаў, Краўчук і Галубовіч — прызналі віну цалкам. «Вясна» сочыць за судовым працэсам і распавядае, як ён праходзіць.

Пяты дзень суда па «справе змоўшчыкаў» пачаўся з допыту сведак. Першымі пачалі даваць паказанні ў судзе сведкі, якіх выклікаў бок абвінавачвання. Паказанні даў муж абвінавачанай Вольгі Галубовіч, ён грамадзянін Малдовы, але жыве і працуе ў Беларусі.

Адказваючы на пытанні пракурора, муж абвінавачанай пацвердзіў інфармацыю пра тое, што яго жонка атрымлівала і перадавала грошы ад Юрыя Зянковіча, частка якіх, як устанавіла следства, ішлі на аплату штрафаў пратэстоўцаў.

Паводле яго словаў, за паслугі Вользе Галубовіч плацілі кожны месяц па 200 даляраў.

Муж Галубовіч таксама распавёў суду, што чуў інфармацыю пра тое, што Зянковіч планаваў ствараць у Беларусі «партыю візіянераў».

На судзе ён адзначыў, што папярэджваў жонку, каб яна «баялася ўключэння ў палітычную дзейнасць». Муж Галубовіч удакладніў, што грошы ад Зянковіча яны хавалі ў выглядзе «закладак», у тым ліку адна з іх была на могілках, там яны схавалі пяць тысяч даляраў.

Абвінавачаны Краўчук у судзе заявіў, што пазнаў сведку — ён з ім сустракаўся пару разоў у верасні 2020 года, атрымаў грошы ў памеры двух тысяч даляраў, пасля чаго адвёз іх на вакзал і паклаў у ячэйку камеры захоўвання.

Таксама сёння ў суд для дачы паказанняў выкліканая сведка з боку абароны Аляксандра Фядуты, філосаф Вольга Абрамава. Яна распавяла суду, што знаёмая з Фядутам з 1993 года, тады яны пазнаёміліся ў кулуарах тэлестудыі, калі прымалі ўдзел у перадачы. Паводле яе словаў, Фядута ўжо тады выказваўся за мірныя рэформы.

«Ён чалавек тонкай душэўнай арганізацыі і старамоднага этыкету. Ён заўсёды пры сустрэчах з жанчынамі цалаваў ім ручкі», — сказала Абрамава.

Яна адзначыла, што Фядута не быў радыкалам і не імкнуўся да ўлады, гэта не было яго мэтай:

«Фядута — чалавек прынцыпаў, ён заўсёды быў прыхільнікам мірных перамен і ніколі не імкнуўся да ўлады. Улада ніколі не была самамэтай. Ён ніколі не быў радыкалам».

Адказваючы на пытанне пракурора, Абрамава заявіла, што, на яе думку, Фядута ніколі не помсціў за тое, што яму давялося больш за 20 гадоў таму сысці з пасады з адміністрацыі прэзідэнта. Яна таксама выказала сваё стаўленне да таго, што ён быў затрыманы:

«У мяне быў шок, як ён мог здзейсніць такое глупства з такой структурай асобы».

На яе думку, яго ў гэтае злачынства ўцягнуў Дзмітрый Шчыгельскі.

Адказваючы на пытанне пракурора пра тое, для чаго яму патрэбны быў Фядута, Абрамава сказала: «Мазгі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
39
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
12
Абуральна
2
1
Кажан/адказаць/
04.08.2022
Які жах! Няўжо-ж няма на іх управы на гэтых усіх "судзьдзяў-мудзьдзяў". Там у Менску йдзе ня суд, а нейкая злодзейская правіла мэта якой, каб людзі грошы аддалі. Няма, проста, няма словаў.
0
вероника/адказаць/
04.08.2022
Отвечая на вопрос прокурора, для чего ему нужен был Федута, Абрамова сказала: «Мозги»   --- как будто "вожык" прочитала))))
https://nashaniva.com/ru/296715

04.08.2022
Фядуда з Зянковічам хоць у Маскву ездзілі, а Костусеў, увогуле, сядзеў дома, нікога не чапаў і ўсё роўна папаў..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930