Знайсці
06.08.2022 / 15:143РусŁacБел

Што паглядзець. «Чорная птушка» — захапляльная злавесная драма

Стрымінгавы сэрвіс Apple TV+ апошнім часам балуе шыкоўнымі серыяламі — згадаем хаця б «Раздзяленне» і «Зіхатлівых». Але ж кампанія дагэтуль здольная нас здзівіць і стварыць нешта ўнікальнае — такое, як серыял, пра які вам раскажам.

Фота: Apple TV+

«Чорная птушка» — гэта захапляльная злавесная турэмная драма з добрым сцэнарыем. Новы прадукт ад Apple TV+ аб’ядноўвае элементы з серыялаў «Уцёкі з турмы», «Паляўнічы на розум», «Мыш» і «Ганібал» у магічную сумесь, ад якой немагчыма адарвацца, піша thereviewgeek.com.

Галоўны герой — дзёрзкі і ўпэўнены ў сабе Джымі Кін. Паліцыя ловіць яго за гандаль наркотыкамі, а судовая сістэма адсылае на 10 гадоў у турму нястрогага рэжыму. Падобна на тое, што хлопец добра спраўляецца з гэтым выпрабаваннем і знаходзіць кантакт з людзьмі навокал сябе, банды яго не кранаюць, а ФБР яшчэ і прапануе выгадную здзелку. Трэба толькі перавесціся ў турму строгага рэжыму, пасябраваць з меркаваным серыйным забойцам і атрымаць ад яго прызнанне — і тады Кіна выпусцяць на волю. Што можа пайсці не так?

Злачынец, пра якога ідзе гаворка, — гэта не надта прыемны чалавек, якога завуць Лары Хол. Яго грае Пол Уолтар Хаўзер. Тэран Эджэртан грае Джымі Кіна.

Акрамя падзей вакол Кіна і Хола, ёсць у «Чорнай птушцы» яшчэ адна сюжэтная лінія. У яе цэнтры двое следчых, Браян і Лорэн, якія спрабуюць высветліць праўду. Ці сапраўды Хол здзейсніў тыя забойствы? Ці плануе ён нешта яшчэ? Можа, ён проста невінаваты здаравяк, якога не разумеюць, ці за яго выглядам хаваецца сапраўднае зло?

Адказы на гэтыя пытанні шукаюць не толькі персанажы, але і гледачы серыяла.

Асоба Лары Хола — гэта яшчэ адна таямніца «Чорнай птушкі», і раскрывацца яна будзе на працягу ўсяго першага сезона.

Расследаванне ФБР — цікавая частка сюжэта, але часам яно адчуваецца перадышкай ад напружаных турэмных падзей.

Падзеі ў гэтым міні-серыяле разгортваюцца на працягу 6 серый.

Магчыма, вы прагледзіце іх за адзін раз або расцягнеце на пару дзён. У любым выпадку, «Чорная птушка» — выдатная крымінальная драма і крута зроблены міні-серыял, які вылучаецца нават у шэрагу якасных стужак, на якія так багаты 2022 год.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,4/10,

Rotten Tomatoes — 98%.

«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна

Што паглядзець. «Усё паўсюль і адразу» — таленавітая і вясёлая фантастыка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Павлович/адказаць/
06.08.2022
После насилия и кровищи в РБ со стороны тварей из нубопик и нквд-мвд, смотреть про тюрьму и "ментов" не могу психологически.
3
Андрусь/адказаць/
06.08.2022
Не разумею ўвогуле сэнсу глядзець, так званыя "мастацкія" стужкі... Гэта ж проста падман. Акцёрышкі крыўляюцца перад камерамі, і яны бач ты - зоркі!... Яны ніхто, яны нічога не ствараюць, яны нічога не вынаходзіць, нікога не ратуюць... Яны крыўляюцца перад камерамі і атрымоўваюць мільёны даляраў за гэта, а ў рэальным жыцьці большасьць з іх алкаголікі, наркаманы, псіхапаты... І вы на гэта хочаце час свайго жыцьця траціць? Я разумею яшчэ калі гэта нейкая дакументалістыка добрая, ці адукацыйнай відэа.
1
Месье Матьё /адказаць/
06.08.2022
Калі ўжо НН рэкамэндуе - трэ паглядзець.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера