Знайсці
03.08.2022 / 22:201РусŁacБел

Палітзняволенага Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня

Праваабаронцам стала вядома, што справу журналіста Дзяніса Івашына Гродзенскі абласны суд пачне разглядаць 15 жніўня ў 14:30. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 509 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года.

Спачатку Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Да волi!!!/адказаць/
04.08.2022
Чарговы суд над беларусам расейскага фашысцкага рэжыма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера