Знайсці
04.08.2022 / 08:559РусŁacБел

Што агульнага паміж прадстаўніком фонда «Беларусь будучыні», Цапкалам і прэміяльнай гарэлкай

«Наша Ніва» пісала пра фонд «Беларусь будучыні», заснавальнікам якога фігураваў Валерый Цапкала. Сярод членаў кіраўніцтва фонду — прадпрымальнік Анатоль Бандарчук. Цікава, што яны і раней мелі сумесныя справы.

У пачатку нулявых Цапкала быў датычны да прасоўвання за мяжой прэміяльнай беларускай гарэлкі. Гарэлку «Марк Шагал» з патрэтам мастака і гравюрамі Віцебска выпускаў завод «Мінск-Крышталь» па замове беларуска-французскага прадпрыемства «Вуадор».

Падрабязнасці гэтай гісторыі раней апісвалі Naviny.by. У 2002-м Цапкала зарэгістраваў на сябе дамен vodkachagall.com. Кампаніяй «Вуадор» кіраваў Анатоль Бандарчук. Высокаградуснага «Шагала» збіраліся пастаўляць у ЗША, Аўстралію, Вялікабрытанію і Японію.

Праўда, паспяховым той праект не стаў.

Французскі «Камітэт Марка Шагала» быў супраць выкарыстання імя мастака ў беларускіх гандлёвых марках. Яны лічылі, што гарэлка пад такім брэндам дыскрэдытуе авангардыста.

Камітэт падаў скаргу на Валерыя Цапкалу. Яе разглядаў Цэнтр па арбітражы і пасрэдніцтве Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Наколькі вядома, Цапкала адмовіўся ад вэб-сайта.

Прэс-сакратар палітыка Аляксей Урбан у 2020-м казаў журналістам Naviny.by, што вытворчасць гарэлкі так і не пачалася, а дамен Цапкала рэгістраваў па просьбе сяброў.

У 2009-м «Вуадор» прызналі банкротам і ліквідавалі.

Анатоль Бандарчук расказваў, што, калі Цапкала быў паслом у ЗША, ён дапамог зарэгістраваць гандлёвую марку, каб наладзіць продаж гарэлкі.

«Можа быць, я тады папрасіў яго зарэгістравацца замест мяне, але я не памятаю, таму што гэта было даўно, — згадваў ён пра дамен. — Я ўвесь час прасіў яго дапамагчы. Ён, так бы мовіць, быў далёкі ад гарэлкі, ён больш любіць віно».

У 2020-м Анатоль Бандарчук быў асноўным уладальнікам кампаніі Nordcom Global, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і падтрымцы лічбавых платформаў, сістэм падтрымкі прыняцця кіраўнічых рашэнняў, а таксама сістэм абароны інфармацыі.

Бандарчук таксама заснавальнік дабрачыннай арганізацыі «Міжнародны фонд лічбавай спадчыны» з офісам у Кіеве. Мэта фонду — аблічбоўка і захаванне культурнай спадчыны чалавечай цывілізацыі, а таксама стварэнне ўмоў для яго далейшага даследавання.

Валерый Цапкала супрацоўнічаў з абедзвюма структурамі Анатоля Бандарчука, адзначалі журналісты. На сайце фонду ён быў пазначаны як кіраўнік назіральнай рады (цяпер сайт не даступны). На сайце Nordcom Global згадваецца ў ліку менеджараў экспертнай групы.

Чытайце таксама:

Што за фонд «Беларусь будучыні», заснавальнікам якога фігураваў Цапкала з ахвяраваннямі нібыта на чатыры мільёны даляраў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Дай Дарогу /адказаць/
04.08.2022
Ждём про юр. лицо Вячорки для полноты картины 
0
Ну, за Беларусь!/адказаць/
04.08.2022
А той фонд "Беларусь будучыні", каторы цяпер у Польшчы, гэта той жа фонд, або іншы?
0
Не Прамаскоўскім Xалуям/адказаць/
05.08.2022
Ну з гэтым расейскім xалуём усё вядома. Нагадаю другога.

Бабарыка пра Беларусь:
-- "Став частью России, большинство из них (беларусаў) скажет радостно: "наконец то!" Скажут, поверьте!"
-- "Беларусь как страна находится "в состоянии умирания", и большинство белорусов обрадуется вхождению в состав России" (інтэрв'ю regnum.ru).


ДМІТРЫЙ КАРАКА
Адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі

Як высокапастаўлены вайсковец трапіў у каманду Бабарыкі? Ягоная жонка Марыяна ў інтэрвʼю белсат распавяла пра шлях свайго мужа.

Мой муж – афіцэр, 20 гадоў аддаваў доўг "радзіме"(рэжыму), ахоўваючы дзяржаўныя межы Беларусі.

У 2005-2008 годзе жыў у Маскве, вучыўся ў Памежнай Акадэміі ФСБ. 

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера