Знайсці
03.08.2022 / 19:514РусŁacБел

«Газпрам» адмаўляецца забіраць адрамантаваную турбіну для «Паўночнага патоку-1». Значыць газа ў Еўропе не стане больш

Адрамантаваны ў Канадзе газатурбінны рухавік трубаправода «Паўночны паток-1» не змогуць вярнуць у Расію з-за санкцый Канады, ЕС і Вялікабрытаніі, заявілі ў кампаніі «Газпрам», піша BBC.

«Газпрам» заяўляе, што санкцыі Канады, ЕС, Вялікабрытаніі і неадпаведнасць сітуацыі абавязацельствам Siemens робяць пастаўку рухавіка на кампрэсарную станцыю «Паўночнага патоку-1» немагчымай.

Siemens праводзіла рамонт гэтай турбіны на сваім заводзе ў Манрэалі. З Канады пасля рамонту рухавік пераправілі ў Германію. СМІ паведамлялі, што бакі ніяк не могуць пераслаць адзін аднаму неабходныя для адпраўкі турбіны дакументы.

Сёння турбіну нават агледзеў канцлер Германіі Олаф Шольц. Раней нямецкія СМІ паведамлялі, што пасля гэтага пасля гэтага турбіна будзе гатовая да адпраўкі ў Расію.

Газаправод «Паўночны паток» без турбіны працуе, але на паніжанай магутнасці. 

Такая заява зʼяўляецца фактычнай адмовай «Газпрама» на ўстаноўку адрамантаванай турбіны і ставіць крыж на надзеях ЕС на павелічэнне паставак газу па «ПП-1».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
0
Один мальчик/адказаць/
03.08.2022
Шульц дал добро, он же инженер. Можно выкинуть шубу и тёплые колготки.
04.08.2022
Будзе навука для немцаў. Калі гатовыя прыніжацца, вамі падлогу будуць выціраць
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.08.2022
России не нужно захватывать Беларусь. Достаточно отключить систему центрального ограбления. Все эти теплолюбивые овощи, привыкшие жить от хаты с краю до работы, прикорытный гипер, и так по кругу, сами побегут на границу к российским братушкам сдаваться.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930